wd wp Пошук:

Генерал-губернатар

Генера́л-губерна́тар (англ.: Governor-General, у такіх краінах, як Канада і Індыя Governor General) — тэрмін, які пазначае прызначанага прадстаўніка кіраўніка дзяржавы ці ўрада для кіравання некаторай тэрыторыяй, звычайна ў каланіяльным кантэксце. Гэты тытул выкарыстоўваецца Каронай у Каралеўствах Садружнасці Нацый, ці ў краінах, якія былі брытанскім уладаннем. Прыкладам можа служыць пост генерал-губернатар Індыі, які існаваў з 1773 па 1950 год. Прадстаўнік Кароны — тэрмін, які выкарыстоўваецца ў розных канстытуцыях для пазначэння генерал-губернатара; нефармальна часта выкарыстоўваўся тэрмін віцэ-кароль.

Нідэрланды таксама прызначаюць генерал-губернатараў для заморскіх тэрыторый, напрыклад для Арубы і Антылаў.

Тытул выкарыстоўваўся ў Расійскай імперыі. У 17031917 гадах з’яўляўся вышэйшай пасадай мясцовай адміністрацыі; валодаў грамадзянскай і ваеннай уладай, з 1775 года ўзначальваў генерал-губернатарства.

Сучасная практыка

У канцы 2011 года, у рамках рэарганізацыі сістэмы ўзброеных сіл і стварэння войскаў тэрытарыяльнай абароны, прэзідэнт рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка прысвоіў вайсковыя званні генерал-маёраў 6 губернатарам абласцей і мэру горада Мінска[1]. У сваёй заяве ён падкрэсліў, што главы рэгіёнаў «становяцца генерал-губернатарамі»[2].

Зноскі

  1. Лукашенко вручил генеральские погоны руководителям регионов Беларуси(руск.) . БелТА. Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2012.
  2. Лукашенко: в Беларуси создается новая армия(руск.) . БелТА. Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2012.
Тэмы гэтай старонкі (3):
Пасады
Дзяржаўны лад Расійскай імперыі
Дзяржаўны лад Вялікабрытаніі