wd wp Пошук:

Даніл Аляксандравіч

Даніл Аляксандравіч (1261 — 4 сакавіка 1303, Масква) — першы удзельны князь маскоўскі c 1263, фактычна з 1276; малодшы сын князя Аляксандра Яраславіча Неўскага; родапачынальнік маскоўскай лініі Рурыкавічаў: маскоўскіх князёў і цароў.

Дата нараджэння

Даніл быў названы так у гонар святога Данііла Стоўпніка, памяць якога адзначаецца 11 снежня, такім чынам, князь Даніл нарадзіўся ў лістападзе-снежні. Лаўрэнцеўскі летапіс згадвае год нараджэння Даніла, «родися Олександру сынъ, и наре[да]ша имя яму Данилъ», пад годам 6769 (1261).

Юныя гады

Маскоўскія князі (12761598)
Даніл Аляксандравіч
Юрый Данілавіч
Іван Каліта
Сямён Горды
Іван II Красны
Дзмітрый Данскі
Васіль I
Васіль II Цёмны
Іван III
Васіль III, жонка Алена Васільеўна
Іван IV Грозны
Фёдар I Іаанавіч
Юрый Дзмітрыевіч Звенігародскі
Васіль Касы
Дзмітрый Юр’евіч Шамяка

Цвярская грамата 1408 года расказвае аб выхаванні цвярскім князем Яраславам Яраславічам, братам Аляксандра Неўскага, маленькага Даніла і аб кіраванні на працягу сямі гадоў прызначанай Данілу Масквой цівунамі вялікага князя Яраслава, пакуль ён займаў велікакняжацкі пасад ва Уладзіміры: з 1264 года да сваёй смерці ў 1271 годзе.

Палітыка

Даніл удзельнічаў у барацьбе сваіх братоў князёў Дзмітрыя Пераяслаўскага і Андрэя Гарадзецкага за Уладзімірскае вялікае княжанне і за права княжыць у Ноўгарадзе. Непазбежна далучаемы да міжусобіцы князёў, князь Даніл Аляксандравіч паказаў сябе міратворцам.

У 1282 годзе разам з цвярскім князем Святаславам Яраславічам ён аб’яднаў Маскоўскія войскі з войскамі брата свайго Андрэя, які змагаўся за вялікае княжанне Уладзімірскае супраць іншага брата, Дзімітрыя; але пры першай сустрэчы ў Дзмітраве бакі заключылі мір, і кроў не пралілася. З 1283 года дзейнічаў на баку князя Дзмітрыя, які стаў вялікім князем уладзімірскім.

У 1293 Масква была ўзята войскам татарскага царэвіча Тудана. Пасля смерці князя Дзімітрыя (1294) Даніл Аляксандравіч узначаліў маскоўска-пераяслаўска-цвярскі саюз супраць князя Андрэя. Калі Андрэй стаў вялікім князем уладзімірскім, у 1296 годзе адкрыліся сваркі паміж рускімі князямі; але і Андрэй прызнаў тады правасць князя Даніла, а епіскапы ўладзімірскі Сімяон і сарскі Ізмаіл упэўнілі на з’ездзе князёў ва Уладзіміры спыніць сварку мірам. Калі ж услед за тым Андрэй жадаў з войскам сваім авалодаць Пераяслаўлем-Залескім, Даніл, князь маскоўскі, разам з цвярскім князем Міхаілам сустрэў Андрэя з моцнаю раццю, — і пасля перагавораў у другі раз заключаны быў мір.

Пашырэнне ўладанняў

Аб росце палітычнага ўплыву Масквы сведчыў удзел князя Даніла Аляксандравіча ў барацьбе за Вялікі Ноўгарад (1296), куды ён быў запрошаны княжыць. У 1300 Даніл Аляксандравіч паспяхова ваяваў з Разанню, захапіўшы Каломну (1301). Пасля смерці князя Івана Дзмітрыевіча Пераяслаўскага (1302) далучыў Переяславль да Маскоўскага княства.

Кананізацыя і памяць

У 1652 годзе адбылося здабыццё мошчаў князя, у 1791 годзе ён быў кананізаваны для мясцовага шанавання Рускай Царквой як Святы верны князь Данііл Маскоўскі. Дні яго памяці адзначаюцца 4 (17) сакавіка і 30 жніўня (12 верасня, дзень здабыцця мошч).

Імя Данілы носіць заснаваны ім Данілаў манастыр у Маскве, размешчаныя паблізу ад манастыра Данілаўская плошча, Данілаўская і Новаданілаўская набярэжныя, Данілаўскі вал, а таксама горад Данілаў у Яраслаўскай вобласці.

У 1997 годзе на плошчы Серпухаўскай заставы ў Маскве ўсталяваны помнік князю Данілу Маскоўскаму працы скульптараў А. Каровіна і У. Макравусава, архітэктара Д. Сакалова. Азначэннем Свяцейшага Патрыярха Пімена і Святога Сінода ад 28 снежня 1988 года заснаваны Ордэн святога вернага князя Даніла Маскоўскага трох ступеняў.

Зноскі

  1. Prince of Moscow Daniil Aleksandrovich // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Lundy D. R. Daniil Rurik, Grand Duke of Moscow // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. А. Э. Иоанн Данилович Калита I // Русский биографический словарь — СПб.: 1897. — Т. 8. — С. 190–192.
Папярэднік:
няма
Вялікі князь маскоўскі
12631303
Пераемнік:
Юрый Данілавіч
Тэмы гэтай старонкі (11):
Памерлі 4 сакавіка
Вялікія князі маскоўскія
Памерлі ў Маскве
Памерлі ў 1303 годзе
Нарадзіліся ва Уладзіміры
Асобы
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Нарадзіліся ў 1261 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Дабраверныя
Памерлі 5 сакавіка