wd wp Пошук:

Цівун

Цівун — службовая асоба ў сістэме цэнтральнага дзяржаўнага кіравання ў старажытных усходнеславянскіх феадальных дзяржавах.

Займаўся гаспадарчымі справамі дзяржавы. Валодаў пэўнымі судова-адміністрацыйнымі паўнамоцтвамі. Выконваў таксама фінансавыя функцыі.

Пазней, у ВКЛ цівун — наглядчык дзяржаўнага ці феадальнага маёнтка («двара»), затым цівунамі сталі называць малодшых служачых у маёнтку, якія наглядалі за працаю прыгонных сялян.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Пасады
Катэгорыя·Тытулы
Катэгорыя·Пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім