wd wp Пошук:

Даныя

Даныя (ад лац.: data множны лік ад лац.: datum — «(штосьці) дадзенае» ад лац.: dare — «даваць», «штосьці дадзенае») — спалучэнне дыскрэтных значнасцяў, якое нясе ў сябе інфармацыю, якая характарызуе пэўную сістэму, з’яву, працэс ці аб’ект, прадстаўлены ў пэўнай форме і прызначаны для далейшага выкарыстання; канкрэтная форма прадстаўлення зместу інфармацыі. Даныя часта выкарыстоўваюцца ў навуковых даследаваннях, інфармацыйных тэхналогіях і фінансах. У прыватнасці, даныя могуць быць выкарыстаны ў якасці пераменных у камп’ютарных вылічэннях.[1][2] Даныя могуць прадстаўляць сабой як абстрактныя ідэі, так і канкрэтныя вымярэнні.[3]

Даныя можна апісаць:

Даныя характарызуюцца сваёй структурай і таму часта прадстаўляюцца ў выглядзе табліц, якія прадстаўляюць дадатковыя кантэксты і сэнсы, і могуць выкарыстоўвацца самі сабой як даныя ў больш складаных структурах.[1]

Этымалогія беларускага паняцця

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, а таксама іншыя слоўнікі і энцыклапедыі фіксуюць слова «даныя» як назоўнік, які сэнсава адпавядае англійскаму «data»[4]. Акадэмічная і перакладчыцкая супольнасць Беларусі сходзіцца на меркаванні, што дапушчальнае выкарыстанне толькі такога паняцця. Многія беларусы ўжываюць дзеепрыметнік «дадзеныя» як назоўнік, што з акадэмічнага пункту гледжання – памылка.

Ёсць меркаванне, што назоўнік даныя з’яўляецца запазычаннем з рускай мовы і транслітарацыяй рус.: данные. Тым часам, слова даныя часта сустракаецца ў тэкстах беларускіх класікаў (Якуб Колас, Цішка Гартны, Вацлаў Ластоўскі і інш.) як назоўнік і прыметнік, таму ўжыванне слова дадзеныя як назоўніка разглядаецца некаторымі навукоўцамі[кім?], у тым ліку, як уплыў рускай мовы.

У сваю чаргу, ёсць меркаванне, што назоўнік даныя паходзіць ад польск.: dane або укр.: дані.

Этымалагічна назоўнік даныя меркавана ўтвораны ад прыметніка даныя, які паходзіць ад дзеяслова даць, што агулам з’яўляецца калькай ад лац.: data.

Зноскі

  1. 1 2 OECD Glossary of Statistical Terms. OECD. 2008. p. 119. ISBN 978-92-64-025561.
  2. Statistical Language - What are Data? (нявызн.). Australian Bureau of Statistics (13 ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2019.
  3. Data vs Information - Difference and Comparison | Diffen(англ.) . www.diffen.com.
  4. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (бел.)  / пад. рэд. І. Л. Капылова. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2016. — С. 212. — 968 с. — ISBN 978-985-11-0937-7.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы, якія патрабуюць канкрэтызацыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Камп’ютарная тэрміналогія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Інфарматыка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара