wd wp Пошук:

Давід

Давід (Мікеланджэла, 1500—1504)

Давід (11 ст. да н.э.) — цар іўдзейскі, потым другі цар ізраільска-іўдзейскі, малодшы сын Іясея з Віфлеема. У ісламскай традыцыі Дауд.

Паводле Старога Запавету, у юнацтве пасвіў авечак і вылучаўся добрай ігрой на арфе, дзякуючы гэтаму трапіў да двара цара Саўла для суцяшэння яго сваёй ігрой у час царскага сумнага настрою. Пасля Давід стаў царскім збраяносцам, а неўзабаве і зяцем цара Саўла. Перамога, атрыманая Давідам у адзінаборстве з філістымлянскім асілкам Галіяфам, зрабіла яго героем, але стала прычынай варожых да яго адносін цара Саўла, які быў схільны бачыць у ім свайго ворага і некалькі разоў хацеў забіць. Гэта вымусіла Давіда хавацца ад праследаванняў Саўла ў Паўднёвай Палесціны, дзе ён стаў на чале вольніцы, а потым паступіць на службу да філістымлянаў[16].

Пасля гібелі ў бітве з філістымлянамі Саўла і яго сыноў Давід быў абвешчаны царом Іудзеі, да якой ён потым далучыў тэрыторыю ізраільскіх плямёнаў, захапіў хананейскі горад Іерусалім, куды перанёс з Хеўрона сваю сталіцу, і стварыў моцнае цэнтралізаванае Ізраільска-Іўдзейскае царства, якое дасягнула межаў Егіпту. У выніку краіна і яе сталіца значна ўзмацнелі і ўзбагаціліся. У мэтах павялічэння аўтарытэту сталічнага горада Давід перанёс у Іерусалім г.зв. каўчэг запавету і ўвёў пры ім правільнае богаслужэнне. Ён правёў перапіс насельніцтва (каля 973 до н.э., не завершаны), устанавіў падаткі, апроч народнага апалчэння стварыў атрады целаахоўнікаў з іншаземцаў (крыцян і філістымлян)[16].

Давід меў намер пабудаваць у сталіцы храм у гонар Яхве (гл.далей: Першы іерусалімскі храм), аднак міжусобіцы паміж яго шматлікімі шлюбнымі і пазашлюбнымі нашчадкамі перашкодзілі яму ажыццявіць да канца гэту задуму. Пры жыцці Давід толькі паспеў сабраць у Іерусалім для пабудовы храма вялізныя сумы грошай у золаце і срэбры, рабочых і каменячосаў, нарыхтаваць шмат жалеза, медзі і кедравай драўніны. Пабудаваў жа гэты храм яго сын Саламон, які нарадзіўся ад Вірсавіі, якую Давід забраў у аднаго са сваіх воінаў — Урыі[16].

У яўрэйскім фальклоры Давід паказваецца смелым пераможцам асілка Галіяфа. Біблеістыка адмаўляе прыпісваемае Давіду рэлігіёзнай традыцыяй складанне псалмоў[16].

Зноскі

  1. http://www.timelineindex.com/content/view/3041
  2. Catalogue of the Library of the Pontifical University of the Holy Cross Праверана 19 лістапада 2021.
  3. http://www.poemhunter.com/king-david-of-israel/
  4. 22 // Кніга Руф
  5. Bavli Bava Batra — С. 91a.
  6. ספר שמואל
  7. группа авторов Еврейская энциклопедия: Свод знаний о еврействе и его культуре в прошлом и настоящем — СПб.: Брокгауз — Ефрон.
  8. 1 2 14 // ספר שמואל
  9. 1 2 3 // ספר שמואל
  10. 1 2 4 // ספר שמואל
  11. 2 // ספר שמואל
  12. 15 // ספר שמואל
  13. Никифор (Бажанов) Иефераам // Иллюстрированная полная популярная библейская энциклопедия в 4-х выпусках. Выпуск II — М.: 1892. — С. 86.
  14. 5 // ספר שמואל
  15. https://bibleinterp.arizona.edu/articles/2008/12/isb288001
  16. 1 2 3 4 Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 128—129. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3..

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Памерлі ў 969 годзе да н.э.
Катэгорыя·Цары іўдзейскія
Катэгорыя·Біблейскія прарокі
Катэгорыя·Цары ізраільскія
Катэгорыя·Кніга Царстваў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1039 годзе да н.э.
Катэгорыя·Арфісты
Катэгорыя·Пахаваныя ў Іерусаліме
Катэгорыя·Цар Саламон
Катэгорыя·Памерлі ў Іерусаліме
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віфлееме
Катэгорыя·Персанажы «Боскай камедыі»
Катэгорыя·Яўрэйскае месіянства
Катэгорыя·Давід
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Персанажы Старога Запавету
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Іўдаістычная міфалогія
Катэгорыя·Кніга Самуіла