wd wp Пошук:

Вячаслаў Антонавіч Чамярыцкі

Вячаслаў Антонавіч Чамярыцкі (нар. 22 ліпеня 1936, в. Рабкі, Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі філолаг і крытык. Кандыдат філалагічных навук (1967).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1958). Працаваў настаўнікам Слабадской сямігадовай школы Вілейскага раёна (1958—1959), карэктарам маладзечанскай абласной газеты «Чырвоны сцяг» (1959), інспектарам аддзела народнай асветы Маладзечанскага раёна (1959—1962). Скончыў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1965), з 1965 г. — навуковы супрацоўнік Інстытута.

Навуковая дзейнасць

Дэбютаваў вершамі ў 1952 годзе (навагрудская раённая газета «Новае жыццё»). З рэцэнзіямі, літаратурна-крытычнымі артыкуламі, даследаваннямі па старажытнай літаратуры выступае з 1959 г. Аўтар манаграфіі «Беларускія летапісы як помнікі літаратуры: Узнікненне і літаратурная гісторыя першых зводаў» (1969), брашуры «Беларускі тытан эпохі Адраджэння» (1990), аўтар кнігі «Францыск Скарына» (з Г. Галенчанкам і В. Шматавым, на французскай мове — 1979 і на англійскай — 1980, Парыж), аўтар дакладу на IX Міжнародны з’езд славістаў «Традыцыі літаратуры старажытнай Русі ў беларускай літаратуры: Дакастрычніцкі перыяд» (з А. Коршунавым, А. Лойкам, 1982), адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (т. I, 1968), «Истории белорусской дооктябрьской литературы» (1977), «Истории всемирной литературы» (т. 3, 1985; т. 4, 1987), падручніка для ВНУ «Гісторыя беларускай літаратуры: Старажытны перыяд» (1985).

Перакладае са старажытнарускай і старабеларускай моў. Прымаў удзел у выданні «Поўнага збору рускіх летапісаў» (т. 32 і 35), складальнік зборніка «Слова пра паход Ігаравы» (1986).

Узнагароды і прэміі

Літаратура

  1. Czech National Authority Database Праверана 8 чэрвеня 2022.
Тэмы гэтай старонкі (17):
Нарадзіліся ў 1936 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вучоныя паводле алфавіта
Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Нарадзіліся ў Дзятлаўскім раёне
Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Кандыдаты філалагічных навук
Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Нарадзіліся 22 ліпеня
Асобы
Супрацоўнікі Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАНБ
Літаратуразнаўцы Беларусі
Нарадзіліся ў Навагрудскім павеце (1921—1940)
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Мовазнаўцы Беларусі