wd wp Пошук:

Давыд-Гарадоцкі замак

Давыд-Гарадоцкі замак — комплекс драўляных абарончых і адміністрацыйных збудаванняў сярэднявечнага Давыд-Гарадка, існаваў у 1418 ст. на р. Гарынь.

Паўстаў на месцы раннесярэднявечнага дзядзінца і, паводле інвентароў Давыд-Гарадка 1670 і 1675 гг., складаўся з Ніжняга і Горняга замкаў. Апошні быў абведзены дубовым парканам. Да яго праводзілі мост на ізбіцах і ярусная брама. На дзядзінцы стаялі дом на дзве хаты з каморамі і алькежам.

У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 замак у верасні 1655 быў узяты расійскім войскам.

У 1692 годзе верхні ярус брамы быў заняты параднай залай, а замест дома быў збудаваны палац з пяццю жылымі пакоямі, сталовай, алькежам і сенцамі. У час Паўночнай вайны 17001721 замкі моцна пацярпелі і паступова страцілі ваеннае значэнне.

У 1760 годзе замак быў пакінуты і больш не адраджаўся, а на тэрыторыі Ніжняга замка быў збудаваны замкавы двор без абарончых умацаванняў.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Замкі Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Замкі Беларусі
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Замкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Давыд-Гарадок
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Славутасці Столінскага раёна