wd wp Пошук:

Сенцы

Се́нцы[1] (або сені, сенкі, прывен, прымен, ляцён) — памяшканне для захавання цяпла ў цёплай хаце звычайна ў выглядзе зрубнага трысцена, які далучаўся да хаты пры дапамозе двух шулаў. У сенцах стаялі гаспадарчыя прылады (абавязкова — жорны), часам жывёла, аднак пэўнага гаспадарчага прызначэння сенцы не мелі. Вядомы ў жыллі многіх краін свету.

Уваход у сенцы часта вылучаецца ганкам або верандай[1].

Зноскі

  1. 1 2 БелЭн, 2002

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Беларускае народнае дойлідства
Драўляная архітэктура