wd wp Пошук:

Тамара Віктараўна Габрусь

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Габрусь.

Тамара Віктараўна Га́брусь (нар. 2 кастрычніка 1945, Мінск) — беларускі гісторык архітэктуры і мастацтвазнавец. Кандыдат архітэктуры (1979), доктар мастацтвазнаўства (2002). Член-карэспандэнт Беларускай акадэміі архітэктуры.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1974, Саюза мастакоў Беларусі з 1999, Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2004[1].

Біяграфія

У 1968 годзе скончыла з адзнакай архітэктурнае аддзяленне будаўнічага факультэта Беларускага політэхнічнага інстытута (выкладчыкі У. М. Вараксін, В. М. Волчак, Н. М. Макляцова, І. І. Боўт)[1].

У 1968—1970 гадах архітэктар, старшы архітэктар інстытута «Белпрампраект». У 1969—1973 гадах у аспірантуры ІМЭФ АН БССР. У 1973—1974 гадах старшы архітэктар-рэстаўратар Спецыяльных навукова-рэстаўрацыйных вытворчых майстэрняў Міністэрства культуры БССР[1].

У 1974—1980 гадах — навуковы рэдактар па архітэктуры выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя». У 1979—1980 гадах в. а. загадчыцы рэдакцыі культуры і мастацтва; з 1980 года старшы навуковы супрацоўнік, з 2003 года вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАНБ[1].

Член рэдкалегій часопісаў «Спадчына» і «Роднае слова». У 2003—2008 гадах член Рэспубліканскай мастацка-экспертнай рады па манументальным мастацтве пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь[1].

Творчасць

Асноўныя працы: праекты інжынерных карпусоў шэрагу прамысловых прадпрыемстваў у Мінску[1], будынак ЛЭРМ Мінскага аэрапорта (1972)[2], Навагрудку, Брэсце (1968—1970, у аўтарскім калектыве); праекты кансервацыі палаца ў Ружанах і рэстаўрацыі музея-запаведніка «Радзіма Якуба Коласа» ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці (1973—1974, у аўтарскім калектыве)[1].

Навуковая дзейнасць

Даследуе мастацтвазнаўчыя праблемы беларускага дойлідства эпохі феадалізму, мураваную архітэктуру і манументальнае мастацтва беларускага барока. Разам з Г. Галенчанкам увяла ў навуковы ўжытак і атрыбутавала першыя на тэрыторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы архітэктурна-праектныя чарцяжы XVI ст. з Нясвіжа. Аўтар навуковых прац, сцэнарыяў да відэафільмаў, зборнікаў вершаў[3].

Аўтар 3-х манаграфій і больш за 300 артыкулаў і раздзелаў па гісторыі беларускага дойлідства ў айчынных і замежных навуковых зборніках і часопісах. Аўтарскія манаграфіі: «Страчаная спадчына», «Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока», «Ураджай», «Саборы помняць усё: готыка і рэнесанс у беларускім сакральным дойлідстве». Сааўтар калектыўных навуковых выданняў: «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі»[1][2] (1984—1987); «Гісторыя беларускага мастацтва» (1987—1988); «Скарына і яго эпоха» (1990); «Барока ў беларускай культуры і мастацтве» (1998); «Архітэктура Беларусі: Нарысы эвалюцыі ва ўсходнеславянскім і еўрапейскім кантэксце» (2005—2006)[1]. Аўтар цыкла публікацый па гісторыі беларускай архітэктуры ў БелСЭ, зборніках «Помнікі старажытнарускай культуры. Новыя адкрыцці» (Мінск, 1984) і «Помнікі культуры. Новыя адкрыцці» (Мінск, 1985)[2]. Аўтар і навуковы кансультант па архітэктуры энцыклапедычных выданняў[1].

Публікавалася ў Польшчы, Італіі, Германіі, Расіі, Украіне[1].

Узнагароды

Узнагароджана Ганаровымі граматамі Міністэрства культуры Беларусі (2005), Міністэрства інфармацыі Беларусі (2005), Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2015), Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры (1989, 1995, 2005)[1]. Узнагароджана медалём Францыска Скарыны (2020) за распрацоўку навуковай канцэпцыі гісторыі развіцця і сучаснага стану манументальнай архітэктуры Беларусі.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 Габрусь Тамара Викторовна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  2. 1 2 3 Габрусь Тамара Викторовна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  3. ЭнцВКЛ, 2005

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1945 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без нумароў старонак
Катэгорыя·Мастацтвазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Супрацоўнікі ІМЭФ НАНБ
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Дактары мастацтвазнаўства
Катэгорыя·Кандыдаты архітэктуры
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Выпускнікі архітэктурнага факультэта БНТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Супрацоўнікі выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белпрампраекта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты Беларускай акадэміі архітэктуры
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 кастрычніка