Гітлерюгенд (ням.: Hitlerjugend) — маладзёвая арганізацыя НСДАП. Членамі Гітлерюгенда маглі быць толькі юнакі, для дзяўчат існаваў Саюз нямецкіх дзяўчат.
Арганізацыя была заснаваная 3-4 ліпеня 1926 года ў Веймары як нацыянал-сацыялістычны моладзевы рух. Афіцыйна арганізацыя была забароненая 12 кастрычніка 1945 года[1]. Гітлерюгенд служыў платформай для падрыхтоўкі партыйных кадраў у НСДАП. У гады Другой сусветнай вайны гітлерюгендаўцы займаліся зборам коўдраў і адзення для салдат, адпраўкай пасылак на фронт. У апошнія гады вайны члены Гітлерюгенда ваявалі ў атрадах фольксштурма.