wd wp Пошук:

Войцех Тука

Войцех Тука (славацк.: Vojtech Tuka; 4 ліпеня 1880, Шцьяўніцке-Банэ — 20 жніўня 1946, Браціслава) — славацкі палітык венгерскага паходжання часоў Другой Сусветнай вайны. Ідэолаг Глінкавай Славацкай народнай партыі, якая ўзначальвала рух сепаратыстаў у складзе Чэхаславакіі.

Быў прафесарам у Будапешце і Браціславе, адным з лідараў Глінкавай Славацкай народнай партыі, мэтай якой было дасягненне аўтаноміі Славакіі ў складзе Чэхаславакіі, а пазней — поўнай незалежнасці.

1929 — асуджаны за шпіянаж на карысць Венгрыі, 1937 — вызвалены.

19391944 — прэм’ер-міністр Першай Славацкай рэспублікі, узначальваў радыкальнае крыло Глінкавай народнай партыі (больш умеранае крыло ўзначальваў прэзідэнт Іозеф Ціса), быў прыхільнікам актыўнай падтрымкі гітлераўскай Германіі і этнічных чыстак, якія былі накіраваны супраць нацыянальных меншасцей. Пасля паражэння Германіі прысуджаны да смяротнага пакарання.

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 20 жніўня
Катэгорыя·Пакараныя ваенныя злачынцы
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Славакіі
Катэгорыя·Першая Славацкая Рэспубліка
Катэгорыя·Нацысцкія лідары
Катэгорыя·Славацкі калабарацыянізм
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Палітыкі Чэхаславакіі
Катэгорыя·Міністры замежных спраў Славакіі
Катэгорыя·Памерлі ў Браціславе
Катэгорыя·Злачынцы Халакоста
Катэгорыя·Выкладчыкі Універсітэта Коменскага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1880 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1946 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Банскабістрыцкім краі
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 ліпеня