wd wp Пошук:

Гісторыя Партугаліі

ГІСТОРЫЯ ПАРТУГАЛІІ.

Ранняя гісторыя

Старажытны рымскі храм у Эвары

Ранняя гісторыя Партугаліі сумесна звязана з астатняй часткай Пірэнейскага паўвострава. Назва Партугалія паходзіць ад рымскай назвы Порт Кале (лац.: Portus Cale). Рэгіён быў заселены папярэдне дакельцкімі і кельцкімі плямёнамі, які надалі паходжанне народам, як галекі, лузітаны, кельтыкі і кінеты. Тэрыторыя сучаснай Партугаліі зведала прыход фінікійцаў і карфагенянаў, а потым увайшла ў склад Рымскай рэспублікі як вобласць Лузітанія і частка вобласці Галецыя. Пасля падзення Рыму з 409 года ў рэгіёне пасяліліся германскія плямёны, як свевы, буры і вестготы. Таксама на тэрыторыі сучаснай Партугліі ў V стагоддзі пражывалі іранамоўныя аланы, якія прыйшлі сюды з Паўночнага Каўказа, рэшткі іх паселішчаў былі знойдзены ў Аленкеры, Каімбры, і нават у Лісабоне[1].

У 711 годзе краіну захапілі маўры, Партугалія стала часткай Кордаўскага халіфата, дынастыі Альмаравідаў.

Рэканкіста

Замак у Гімарайнш, вядомага як калыска партугальскай дзяржаўнасці

У перыяд Рэканкісты хрысціяне адваявалі Пірэнейскі паўвостраў ад мусульманскага і маўрытанскага валадарства. У 868 годзе паўстала першае княства Партугалія. Партугальскія графы прымалі актыўны ўдзел у Рэканкісце і ў мяцежах супраць каралеўскай улады. Найвышэйшага ўплыву графства дасягнула пры Менда II Гансальвешы, які стаў рэгентам пры каралю Альфонса V, але пазней графства прыйшло ў заняпад і было перададзена Галісіі.

У 1093 годзе графства было адноўлена і перададзена ў валоданне Генрыху Бургундскаму Альфонсам VI за яго ролю ў Рэканкісце, цэнтрам зноў створанай дзяржавы стаў горад Брага. 24 чэрвеня 1128 года ў бітве пры Сан Мамадэ Афонсу Энрыкіш, граф Партугаліі сын Генрыха Бургундскага, перамог сваю маці графіню Тэрэзу і яе палюбоўніка Фернана Перэша, тым самым стаўшы аднаасобным лідарам. Афонсу I Вялікі афіцыйна абвясціў пра незалежнасць Партугаліі, 25 ліпеня 1139 года пасля бітвы пры Оўрыкі. Перамогу над мусульманамі ў бітве пры Оўрыке ў 1139 годзе традыцыйна прынята лічыць момантам, калі графства Партугалія, якое на той момант з’яўлялася ленам Каралеўства Леона, было ператворана ў незалежнае Каралеўства Партугаліі. Незалежнасць была прызнана ў 1143 годзе Альфонса VII, каралём Леона і Кастыліі, а ў 1179 годзе Папам Аляксандрам III.

Афонсу I Вялікі і яго пераемнікі, абапіраючыся на ваенную моц манаскіх ордэнаў, працягваў войны з маўрамі, але памёр калі тэрыторыя яго каралеўства складала палову ад тэрыторыі сучаснай Партугаліі. У 1249 годзе Рэканкіста для Партугаліі завяршылася ўзяццем каралеўствам тэрыторыі Алгарві. У 1348 і 1349 гадах, як і ў астатняй Еўропе, у Партугаліі прайшла эпідэмія Чорнай смерці[2]. У 1373 годзе Партугалія склала саюз з Англіяй, які з’яўляецца самым працяглым альянсам у свеце.

У 1383 годзе, кароль Кастыліі Хуан I, які быў мужам дачкі партугальскага караля, які памёр без нашчадкаў мужчынскага полу, захапіў партугальскі трон. Наступнае народнае паўстанне прывяло да крызісу 13831385 гадоў. Фракцыя дробнай шляхты і простых людзей на чале з Жуанам Авіскім, якая была падтрымана генералам Нуну Альварэшам Перэйрам, нанесла паражэнне Кастыліі ў бітве пры Алжубароце. Гэтая знакамітая бітва ўсё яшчэ з’яўляецца сімвалам славы і змагання за незалежнасць Партугаліі ад суседняй Іспаніі.

Каланізацыя і міжнародны гандаль

Афонсу I Вялікі, заснавальнік і першы кароль Партугаліі
Васка да Гама прыбывае ў Індыю

У наступныя дзесяцігоддзі Партугалія ўзначаліла даследаванне свету і ўзяла на сябе ролю лідара эпохі Вялікіх геаграфічных адкрыццяў. Інфант Дон Генрых Мараплавец, сын караля Жуана I, стаў галоўным спонсарам і заступнікам гэтай працы. У 1415 годзе Партугалія атрымала першую сваю заморскую калонію шляхам заваёвы мусульманскай Сеўты. Гэта быў квітнеючы ісламскі цэнтр гандлю ў Паўночнай Афрыцы. Пасля гэтага рушылі адкрыцці ў Атлантычным акіяне: востраў Мадэйра і Азорскія астравы, што прывяло да першых рухаў каланізацыі.

На працягу XV стагоддзя, партугальскія даследчыкі адплывалі ад берага Афрыкі, усталёўвалі гандлёвыя пасты для некалькіх распаўсюджаных тыпаў тавараў у той час, пачынаючы ад рабоў і сканчваючы спецыямі, якія яны шукалі ў Індыі. Тардэсільяскі дагавор, які быў прызначаны для вырашэння спрэчкі, якая была створана пасля вяртання Хрыстафора Калумба, быў падпісаны 7 чэрвеня 1494 года, падзяліў зноў адкрытыя землі па-за межамі Еўропы паміж Партугаліяй і Іспаніяй па мерыдыяне 370 ліг на захад ад Каба-Вердэ, ля заходняга ўзбярэжжа Афрыкі. У 1498 годзе Васка да Гама, нарэшце, дасягнуў Індыі і прынёс эканамічны росквіт Партугаліі і яе насельніцтву, якое на той час складала 1,7 млн жыхароў.

У 1500 годзе Педру Кабрал дасягнуў узбярэжжа Бразіліі і абвясціў адкрытыя землі тэрыторыяй Партугальскага каралеўства. Праз дзесяць гадоў Афонсу дэ Албукерке заваяваў востраў Гоа ў Індыі, востраў Армуз у Персідскім заліве і Малаку, якая ў цяперашні час належыць Малайзіі. Такім чынам, Партугальская імперыя атрымала ўладу над гандлем у Індыйскім акіяне і паўднёвай частцы Атлантычнага акіяна. Партугальскія маракі мелі намер дасягнуць Усходняй Азіі, плаваючы на ўсход ад Еўропы ў такіх месцы, як Тайвань, Японія, востраў Тымор, яны былі першымі еўрапейцамі, якія выявілі Аўстралію і нават Новую Зеландыю[3].

22 красавіка 1529 года быў складзены Сарагоскі дагавор паміж Партугаліяй і Іспаніяй, які дапаўняў папярэдні дагавор антымерыдыянам адносна лініі Тардэсільяскага дагавора. Усё гэта зрабіла Партугалію сур’ёзным эканамічным, ваенным і палітычным цэнтрам у свеце з XV стагоддзя да пачатку XVI стагоддзя.

Рэспубліка

У 1910 годзе манархія была зрынута, а ў 1974 годзе Партугалія збавілася ад дыктатарскага ўрада, які быў усталяваны ў 1926. Пачалася нацыяналізацыя банкаў, страхавых кампаній, іншых галін вытворчасці.

Прынятая канстытуцыя ў 1976 абвясціла парламенцкую рэспубліку. У 1989 годзе парламентам быў ухвалены пакет рэформ, якімі быў скасаваны сацыялістычны лад гаспадарання, паведзена дэнацыяналізацыя гаспадаркі.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Milhazes, José. Os antepassados caucasianos dos portugueses Архівавана 1 студзеня 2016.. Rádio e Televisão de Portugal
  2. Black Death. Great Moments in Science, ABC Science
  3. Map proves Portuguese discovered Australia: new book, in Reuters
Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Гісторыя Партугаліі