wd wp Пошук:

Каралеўства Леон

Каралеўства Леон (ісп.: Reino de León) — сярэднявечнае каралеўства ў паўночна-заходняй частцы Пірэнейскага паўвострава.

Утворана ў 910 годзе пасля раздзела каралеўства Астурыя паміж сынамі караля Альфонса III. Пры каралю Ардоньё II Леон, Астурыя і Галісія ізноў былі аб’яднаны. Сталіца была перанесена ў 908 годзе з Аўеда ў горад Леон. Дзяржава атрымала назву Каралеўства Леон і Астурыя.

Амаль адразу каралеўства пачынае пашырацца на поўдзень і ўсход, запаўняючы зноў занятыя землі шматлікімі замкамі. Гэтыя тэрыторыі сталі графствам Бургас, але ў 930-х гадах, калі граф Фернан Гансалес пачаў кампанію па пашырэнні Бургаса і здабыцці ім незалежнасці, яны былі адарваны ад Леона. Фернан Гансалес прысвоіў сабе тытул герцага Кастыліі ў гонар мноства замкаў[2] і працягнуў пашыраць свае ўладанні за кошт Леона, уступіўшы ў саюз з Халіфатам, аж да 966 года, калі яго спыніў Санча Тоўсты Леонскі.

Каралеўства Леон у 1030 годзе

Леон быў захоплены ў 1037 годзе каралём Кастыліі Фернанда I Вялікім, які прысвоіў сабе тытул караля Леона. Два каралеўствы пазней падзяліліся каля 1195 года, калі сур’ёзнае паражэнне Альфонса VIII аслабіла аўтарытэт Кастыліі, але былі аб’яднаны зноў у 1230 годзе пад кіраваннем Фердынанда III. Пазней каралі Кастыліі працягвалі называцца таксама каралямі Леона і ўключаць льва ў сімволіку свайго сцяга. У аб’яднаным Іспанскім каралеўстве Леон атрымаў сціплы статус генеральнага капітанства.

Сучасная правінцыя Леон заснавана ў 1833 годзе.

Зноскі

  1. Плошча каралеўства ў 1030 годзе
  2. Замак па-іспанску castillo.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гістарычныя дзяржавы Еўропы
Катэгорыя·З’явіліся ў 910 годзе
Катэгорыя·Гісторыя Іспаніі
Катэгорыя·Зніклі ў 1230 годзе