wd wp Пошук:

Каралеўства Партугалія

Партугальскае каралеўства — манархічны перыяд у гісторыі Партугаліі, які доўжыўся 771 год — з 26 ліпеня 1139 па 5 кастрычніка 1910 года, калі краіна афіцыйна мела статус каралеўства. Партугальскае царазабойства 1908 года прывяло да народных смут, якія завяршыліся рэвалюцыяй 1910, пасля якой узнікла Першая Партугальская рэспубліка. Паралельна існаванню еўрапейскага каралеўства, партугальцы таксама стварылі вялізарную каланіяльную імперыю ў Азіі, Афрыцы і Амерыцы. За перыяд паміж 1139—1910 гадамі ў краіне змянілася пяць дынастый.

Гісторыя

Асноўны артыкул: Графства Партугалія Працэс ўсталявання манархіі ў Партугаліі заняў не адно стагоддзе, а ліквідавана яна была ўсяго за два гады (1908—1910). Падчас Рэканкісты на Іберыйскім паўвостраве партугала-галісійскія этнічныя супольнасці раманскага паходжання змаглі кансалідавацца і стварыць Першае графства Партугалія (8681071). Падчас складаных дзяржаваўтваральных працэсаў яго паступова паглынае Другое графства Партугалія (1093—1139). Дзякуючы паспяховаму наступу, тэрыторыя графства ўвесь час пашыраецца на поўдзень за кошт маўрытанскіх уладанняў. У выніку 26 ліпеня 1139 года Партугалія абвяшчае сябе каралеўствам, а першым каралём становіцца Афонсу I Вялікі. Сталіцай каралеўства доўгі час быў горад Порту, з 1255 года — Лісабон.

Гл. таксама

Зноскі

  1. ¹ Сталіца перайшла ў Рыа-дэ-Жанейра 1808–1815 падчас першай дынастыі размешчана ў Каімбра з 1139–1255 гады.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Зніклі ў 1910 годзе
Катэгорыя·З’явіліся ў 1139 годзе
Катэгорыя·Дзяржавы ў гісторыі Партугаліі
Катэгорыя·Каралеўства Партугалія
Катэгорыя·Былыя краіны