wd wp Пошук:

Армуз

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Арму́з (перс. جزیره هرمز “Хармо́з”) — востраў у Армузскім праліве. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад іранскай правінцыі Хармазган. Плошча - 41,9 км²[1].

Гісторыя

Востраў вядомы з антычных часоў пад назвамі Аргана. У XIII ст. населены выхадцамі з узбярэжнага горада Армуза, разбуранага манголамі. Іх паселішча, а потым увесь востраў атрымалі назву Новы Армуз або проста Армуз. Тут усталявалася мясцовая правячая дынастыя, якая спрыяла развіццю гандлю паміж краінамі Персідскага заліву, з Індыяй, Зондскім архіпелагам і Кітаем.

У перыяд росквіту насельніцтва вострава дасягала 50 тыс. чалавек. Сюды наведваліся Марка Пола, Афанасій Нікіцін, Ібн Батута і іншыя вядомыя вандроўнікі.

У 1507 г. захоплены партугальцамі, якія пабудавалі буйное ўмацаванне Маці Божай Кансепсьёнскай, і кантралявалі з яго дапамогай гандлёвыя сувязі з Персідскім залівам.

У 1622 г. быў захоплены іранскім шахам Абасам I з дапамогай англічан і значна разбураны.

У XVIII - XIX стст. уваходзіў у склад Амана. У 1868 г. зноў далучаны да Ірана.

Прырода

Востраў знаходзіцца ў Армузскім праліве на паўночны ўсход ад буйнога вострава Кешм. Складзены пераважна з асадкавых і старажытных вулканічных парод. Берагі пясчаныя, часткова занятыя скальнымі масівамі. Найвышэйшая кропка - 186 м. Са старажытных часоў на востраве здабываецца охра.

Флора і фаўна бедныя, прадстаўленыя паўпустыннай расліннасцю, змеямі, яшчаркамі, марскімі птушкамі. Глебы месцамі засоленыя. На востраве маецца недахоп пітной вады.

Насельніцтва

На востраве стала жыве каля 2,5 тыс. чал. (2007 г.), у асноўным арабы-бандары́ і персы.

Эканоміка

Асноўныя заняткі - лоў рыбы і рамесная вытворчасць, у тым ліку будаўніцтва традыцыйных суднаў. Значная частка астравіцян сезонна працуе ў іншых раёнах Ірана і ААЭ. Іншаземны турызм не развіты з-за адсутнасці гасцініц і іншай інфраструктуры.

Галерэя

Зноскі

  1. itto.org

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Астравы Ірана
Катэгорыя·Астравы Персідскага заліва