wd wp Пошук:

Альфонса VI Храбры

Альфонса VI Храбры (ісп.: Alfonso VI el Bravo; 1043 — 30 чэрвеня 1109) — кароль Леона ў 1065—1072 гадах і аб’яднанага каралеўства Леона і Кастыліі з 1072. Сын Фердынанда I і Санцыі Леонскай.

Гісторыя

Альфонса VI на роспісы XII стагоддзя ў кафедральным саборы Сант'яга-дэ-Кампастэла

Пасля смерці бацькі Альфонса атрымаў па завяшчанні Леон і Астурыю. У 1067 годзе пачалася вайна паміж ім і яго старэйшым братам Санча II; апошні разбіў яго ў дзвюх бітвах — пры Льянтадзе і Гальпехары. У другой бітве Альфонса патрапіў у палон, і брат зняволіў яго ў адным са сваіх замкаў. Праз некаторы час Альфонса атрымалася бегчы, і ён знайшоў прытулак пры двары Таледскага эміра. Даведаўшыся ў 1072 годзе пра смерць Санча II, Альфонса тайна з’ехаў з Таледа, і быў абвешчаны каралём Кастыліі. Малодшага брата, які кіраваў Галісіяй, ён зманам захапіў у палон і трымаў у строгім зняволенні да самай яго смерці. Такім чынам, Альфонса авалодаў усёй бацькаўскай дзяржавай: Кастыліяй, Леонам і Галісіяй.

Скарыстаўшыся тым, што эмір Севільі аль-Мутамід дапамагаў Гарсіі, Альфонса распачаў супраць яго вайну. Эміру атрымалася прадухіліць нашэсце хрысціян толькі абяцаннем выплачваць вялікую даніну. У 1082 годзе, абвінаваціўшы мусульман у затрымцы даніны Альфонса падступіў да Севільі і тры дні абложваў яе. Неўзабаве пасля гэтага таледцы выгналі з горада эміра аль-Кадзіра. У 1084 годзе Альфонса вярнуў яму Таледа, запатрабаваўшы за гэта павелічэнне даніны і перадачы некаторых крэпасцяў. У наступным годзе, сабраўшы вялікае войска, Альфонса ў другі раз падступіў да Таледа. Пасля нядоўгай аблогі аль-Кадзір пагадзіўся капітуляваць. 25 мая 1085 года Альфонса ўрачыста заехаў у старажытную сталіцу вестгоцкага каралеўства. Напалоханыя поспехамі Альфонса, іспанскія эміры заклікалі на дапамогу правадыра афрыканскіх альмаравідаў Юсуфа. У кастрычніку 1086 года ў бітве ля Залакі ён нанёс Альфонса цяжкую паразу. Хрысціяне панеслі велізарныя страты. У 1090 годзе альмаравіды вымусілі кастыльцаў пакінуць Таледа. У 1108 годзе сын Юсуфа Алі разграміў кастыльцаў у бітве пры Уклесе. У гэтай бітве паў Санча, адзіны сын Альфонса. Страта гэта так патрэсла старога, што ён захварэў і неўзабаве памёр.

Пад ціскам папскага легата кардынала Рышара дэ Міё, насуперак жаданню клірыкаў і народа Альфонса VI на саборы ў Бургасе (1080 год) замяніў паўсюдна ўжываны ў набажэнстве масарабскі абрад на рымскі. Захаваў прывілей працягваць службы па масарабскаму чыну толькі 6 цэрквам Таледа і каралеўскай базіліцы Сан-Ільдэфонса ў Леоне.

Зноскі

  1. Альфонсъ // Энциклопедический лексикон — СПб.: 1835. — Т. 2. — С. 47–55.
  2. 1 2 (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  3. Lundy D. R. The Peerage
  4. Carreira A. L. O reino medieval de Galicia — 1 — Edicións A Nosa Terra, 2005. — С. 230–239. — ISBN 84-96403-54-8
  5. Portugaliae Monumenta Historica

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы XI стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі 1 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кіраўнікі Галісіі
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы XII стагоддзя
Катэгорыя·Рэканкіста
Катэгорыя·Памерлі ў Таледа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Кіраўнікі Кастыліі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1040 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1109 годзе
Катэгорыя·Дынастыя Хіменес
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Галісіі
Катэгорыя·Кіраўнікі Леона
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя ў правінцыі Леон