wd wp Пошук:

Гюнтэр Блобель

Гюнтэр Блобель (ням.: Günter Blobel, нар. 21 мая 1936, г. Вальтэрсдорф, Германія, цяпер вёска Niegosławice (Польшча) — 18 лютага 2018, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі вучоны ў галіне малекулярнай біялогіі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1999 годзе «за выяўленне ў бялковых малекулах сігнальных амінакіслотных паслядоўнасцяў, адказных за адрасны транспарт бялкоў у клетцы»[8].

Біяграфія

Гюнтэр Блобель нарадзіўся 21 мая 1936 года ў невялікай вёсцы Вальтэрсдорф у германскай правінцыі Ніжняя Сілезія (цяпер тэрыторыя Польшчы, Сілезскае ваяводства). У студзені 1945 года яго сям’я бегла з роднай Сілезіі ад надыходзячай Чырвонай Арміі. На шляху на захад, яны прайшлі праз Дрэздэн, які пакінуў глыбокія ўражанні ў маладога хлопчыка. Праз некалькі дзён Дрэздэн быў разбураны падчас катастрафічнай бамбардзіроўкі паміж 13 лютага і 15 лютага 1945 года. Сям’я магла назіраць гэта, знаходзячыся прыкладна ў 30 кіламетрах ад гатэля, а хлопчык зноў быў глыбока ўражаны, але вайна яшчэ не закончылася, і 19-гадовая сястра Блобеля была забіта некалькі тыдняў праз у цягніку падчас паветранай атакі і пахавана ў брацкай магіле.

Пасля вайны Гюнтэр Блобель вучыўся ў гімназіі ў саксонскім горадзе Фрайберг. Скончыў Цюбінгенскі ўніверсітэт ў 1960 годзе ў Германіі. З 1967 года працаваў у Ракфелераўскім універсітэце1976 года прафесар).

Аўтар навуковых прац па вывучэнні малекулярных механізмаў транспарту бялкоў. Разам з іншымі выявіў увесь механізм транспарту і ў 1980 годзе сфармуляваў агульны прынцып сартавання бялкоў і іх дастаўкі ў клетачныя арганелы ці за межы клеткі (т.зв. «сігнальная гіпотэза»).

Доктар філасофіі (1967).

Член Нацыянальнай АН ЗША (1978), Папскай акадэміі навук (2001)

Блобель таксама добра вядомы сваёй актыўнай падтрымкай аднаўлення Дрэздэна ў Германіі, стаўшы ў 1994 годзе заснавальнікам і прэзідэнтам некамерцыйнай карпарацыі «Сябры Дрэздэна, Inc». Ён ахвяраваў усе атрыманыя грошы ад Нобелеўскай прэміі на аднаўленне Дрэздэна, у прыватнасці, на аднаўленне Фраўэнкірхэ (завершана ў 2005 годзе) і будаўніцтва новай сінагогі. У Лейпцыгу ён займаўся аднаўленнем касцёла святога Паўла, які быў падарваны камуністычным рэжымам ва Усходняй Германіі ў 1968 годзе[9].

Асабістае жыццё

Блобель працуе ва ўніверсітэце Ракфелера ў Нью-Ёрку з 1968 года. Ён жыве ў Верхнім Іст-Сайдзе Манхэтэна з жонкай і трыма англійскімі сетэрамі. Ён таксама ўваходзіць у склад дырэктараў Nestlé і Савет кіраўнікоў навукова-даследчага інстытута імя Скрыпс. Акрамя таго, ён з’яўляецца сузаснавальнікам і старшынёй навукова-кансультатыўнага савета Chromocell Corporation[10]. Уваходзіць у склад адборачнага камітэта па навуцы жыцця і медыцыны, які выбірае пераможцаў прэміі Шао (англ.: Shaw Prize).

Узнагароды

Зноскі

  1. Gunter Blobel // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 3 4 Günter BlobelNobel Foundation. Праверана 3 лютага 2021.
  3. Günter Blobel // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Günter Blobel // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
  6. 1 2 (unspecified title) Праверана 9 ліпеня 2019.
  7. https://www.ae-info.org/ae/User/Blobel_Günter
  8. The Nobel Prize in Physiology or Medicine 1999 / Günter Blobel nobelprize.org
  9. Perils of Paulinerkirche / Leipzig Debates Bid to Rebuild Church Razed by Communists National Public Radio 22 June 2003
  10. Gunter Blobel, M.D., Ph.D. / Chairman of the Scientific Advisory Board

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (34):
Катэгорыя·Памерлі ў 2018 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Франкфурцкага ўніверсітэта імя Ёгана Вольфганга Гётэ
Катэгорыя·Члены Еўрапейскай акадэміі
Катэгорыя·Біяхімікі Германіі
Катэгорыя·Выпускнікі Цюбінгенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Любушскім ваяводстве
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 мая
Катэгорыя·Дактары філасофіі
Катэгорыя·Выпускнікі Мюнхенскага ўніверсітэта Людвіга-Максіміліяна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біяхімікі ЗША
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Луізы Грос-Хорвіц
Катэгорыя·Памерлі 18 лютага
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1936 годзе
Катэгорыя·Члены Папскай акадэміі навук
Катэгорыя·Выпускнікі Кільскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Вісконсінскага ўніверсітэта ў Мадысане
Катэгорыя·Узнагароджаныя Вялікім афіцэрскім крыжом ордэна За заслугі перад ФРГ
Катэгорыя·Цытолагі
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Выпускнікі Фрайбургскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Лаўрэаты міжнароднай прэміі Гайрднера
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Замежныя члены РАН
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны