wd wp Пошук:

Гунар Мюрдаль

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мюрдаль.

Гунар Мюрдаль (шведск.: Gunnar Myrdal, 6 снежня 1898, Густафс — 17 мая 1987, Стакгольм) — шведскі эканаміст і сацыёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы ў 1974 годзе «за асноўныя працы па тэорыі грошай і глыбокі аналіз ўзаемазалежнасці эканамічных, сацыяльных і інстытуцыйных з’яў».

Біяграфія

Скончыў юрыдычную школу ў Стакгольме. Доктар права Стакгольмскага ўніверсітэта, прафесар там жа.

У 19451947 гадах міністр гандлю, у 19471957 гадах генеральны сакратар Эканамічнай камісіі ААН па Еўропе.

Заснавальнік і дырэктар Інстытута даследаванняў сусветнай эканомікі пры Стакгольмскім універсітэце (з 1961 года).

Аўтар навуковых прац па пытаннях міжнародных эканамічных адносін, тэорый грошай і эканамічнай дынамікі, дэмаграфічнай палітыкі, узаемазалежнасціэканамічных, сацыяльных, прававых і культурна-маральных фактараў развіцця.

Даследаваў міжрасавыя адносіны і становішча чарнаскурага насельніцтва ЗША («Амерыканская дылема: негрыцянская праблема і сучасная дэмакратыя», т.1-2, 1944), сацыяльна-эканамічныя праблемы слабаразвітых краін Паўднёва-Усходняй Азіі («Азіяцкая драма: даследаванне беднасці народаў», 1968).

Доктар эканамічных навук (1927).

Член Шведскай каралеўскай АН. Ганаровы доктар больш як 30 еўрапейскіх і амерыканскіх універсітэтаў.

Лаўрэат прэмій Ф. Сейдмана (1979). (1974) і Веблена-Команса (1975).

Асабістае жыццё

Жонка - Альва Мюрдаль - дыпламат, палітык і пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1982); сын - Ян Мюрдаль (нар. 1927) - вядомы пісьменнік і журналіст, дачкі: Сісела Мюрдаль-Бок - філосаф, прафесар Гарвардскага ўніверсітэта, і Кай Фелстер - сацыёлаг.

Асноўныя творы

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118586084 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 (unspecified title) Праверана 10 снежня 2016.
  4. http://norrabegravningsplatsen.se/kandisarna/Norra begravningsplatsen.se.
  5. http://www.svenskagravar.se/search?ShowFilters=False&Query=Myrdal%2C+Karl+Gunnar&ParishId=&GraveNumber=&BirthDate=&DeathDate=&BurialDate=&OrderByDesc=False&OrderBy=Svenska gravar. Праверана 28 сакавіка 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Эканамісты XX стагоддзя
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Эканамісты Швецыі
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па эканоміцы
Катэгорыя·Памерлі ў 1987 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 снежня
Катэгорыя·Члены Венгерскай акадэміі навук
Катэгорыя·Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1898 годзе
Катэгорыя·Сацыял-дэмакраты Швецыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Швецыі
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 17 мая
Катэгорыя·Выпускнікі Стакгольмскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Дандэрудзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў лене Стакгольм
Катэгорыя·Выкладчыкі Стакгольмскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Эканамісты паводле алфавіта