wd wp Пошук:

Губасцік рабы

Губа́сцік рабы[3][4][5] (Mimulus guttatus) — від кветкавых раслін з роду Губасцік (Mimulus) сямейства Фрымавыя (Phrymaceae). Паходзіць з Паўночнай Амерыкі, шырока культывуецца і дзіка расце ў многіх краінах Еўропы. Этымалогія: лац.: guttatus — «плямісты, рабы»[6].

Апісанне

Шматгадовыя травяністыя расліны вышынёй 20—40 см. Ніжнія часткі сцеблаў голыя, верхнія часткі — з залозістымі валасінкамі. Лісце супраціўнае, ад кароткачарашковага да безчарашковага, шырока яйкападобнае, паралельна-жыльнае, з няроўнымі зубчастымі бакамі. Кветкі: вяночак жоўты з чырвонымі кропкамі, даўжынёй 30—40 мм, двухгубы; верхняя губа 2-лопасцевая, ніжняя губа 3-лопасцевая, горла адкрытае. Чашачка 5-дольная. Тычынак 4. Суквецці — расхістаны парасонік. Плады — яйкападобныя, даўжынёй 10 мм, капсулы.

Распаўсюджанне

Паўночная Амерыка (Канада, ЗША). Іншароднае распаўсюджванне ахоплівае многія краіны Еўропы. Засяляе канавы, ручаі, берагі азёр. Від быў прывезены ў Еўропу як дэкаратыўная расліна і здзічэў. Як дзікая расліна быў упершыню выяўлены ў 1814 годзе ў Шатландыі, а ў 1824 годзе ў Англіі і Паўночнай Германіі. Расліна выкарыстоўваецца як дэкаратыўны элемент, а таксама для абароны берагоў сажалак і азёр.

Ва Украіне расце ў кветніках і дзіка — у заходняй частцы краіны[5].

Галерэя

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 85. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  5. 1 2 Доброчаева Д.Н., Котов М.И., Прокудин Ю.Н., и др. Определитель высших растений Украины. — Киев, 1987. — С. 282. — 548 с. (руск.) (укр.)
  6. Dictionary of Botanical Epithets (англ.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны
Катэгорыя·Флора Еўропы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без NCBI
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Інвазіўныя віды раслін
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі