wd wp Пошук:

Хунань

Хуна́нь — правінцыя ў Кітаі, у басейне сярэдняга цячэння ракі Янцзы.

Плошча 210 тыс. км². Насельніцтва 65,96 млн чал. (2001). Адміністрацыйны цэнтр — горад Чанша.

Геаграфія

Цэнтральная і ўсходняя часткі раўнінныя, на захадзе ўскраіна Гуйчжоўскага нагор’я, на поўдні адгор’і Наньліна. Буйныя рэкі — Янцзы (на поўначы), Юаньцзян, Цзышуй, Сянцзян. Клімат субтрапічны, мусонны.

Эканоміка

Хунань — рысавая жытніца краіны, асноўныя плошчы на раўніне вакол возера Дунтынху. Вырошчваюць кукурузу, пшаніцу, ячмень, рамі, бавоўнік, чай, рапс, арахіс, джут, тытунь. Садоўніцтва (пераважна цытрусавыя). Гадуюць рабочую жывёлу, свіней. Птушкагадоўля. Рыбалоўства.

Нарыхтоўка драўніны (кунінгаміі). Здабыча сурмы, свінцова-цынкавых руд, вальфраму, марганцу.

Прамысловасць: чорная і каляровая металургія, машынабудаванне (горнае, транспартнае, сельскагаспадарчае, элетратэхнічнае абсталяванне, электравозы, вагоны, станкі), хімічная (мінеральныя ўгнаенні, гумавыя вырабы), лёгкая, харчовая, у т.л. рысаачышчальная. Саматужныя промыслы.

Асноўныя прамысловыя цэнтры: Чанша, Сянтань, Хэн’ян, Чжучжоў, Іян.

Літаратура

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Правінцыі Кітая
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Хунань