wd wp Пошук:

Хайнань

Хайнань — правінцыя Кітая, знаходзіцца на аднайменным востраве ў Паўднёва-Кітайскім моры.

Аддзелены ад мацерыка аднайменным пралівам. Плошча 34 тыс. км². На поўначы алювіяльныя раўніны, у цэнтральных і паўднёвых раёнах горы (выш. да 1867 м, г. Учжышань). Клімат трапічны, мусонны. На раўнінах тэмпература студзеня 16-19 °C, ліпеня да 29 °C; ападкаў 1,2—1,5 тыс. мм, у гарах — да 3 тыс. мм за год. Горныя вечназялёныя лясы (пальмы, панданусы, камфаравае і тунгавае дрэвы, бамбук) і хмызнякі. На раўнінах вырошчваюць рыс, бавоўнік, цукровы трыснёг, чай, какосавую пальму, гародніну і інш. Рэзерват Лэдун-Цзяньфынлін, некалькі заказнікаў.

На поўначы — горад Хайкоу (суднабудаванне, хімічная, тэкстыльная, харчовая прамысловасць).

Тэмы гэтай старонкі (5):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Хайнань
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum