wd wp Пошук:

Грэм Грын

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Грын.

Грэм Грын (англ.: Graham Greene; 2 кастрычніка 1904 — 3 красавіка 1991) — англійскі пісьменнік, драматург і літаратурны крытык. Яго работы — гэта даследаванне маральных і палітычных праблем сучаснага свету.

Біяграфія

Раннія гады

Грэм Грын нарадзіўся ў сям’і дырэктара прывілеяванай школы Чарльза Грына і Марыян Рэйманд Грын, старэйшай кузіны Роберта Льюіса Стывенсана. У сям’і быў чацвёртым з шасці дзяцей.

Грэм вучыўся ў беркхэмстэдскай школе. Там жа сталыя насьмешкі аднакласікаў прывялі Грына да некалькіх спробаў самагубства і ў выніку вымусілі кінуць школу. Далей ён вучыўся ў каледжы Баліёл у Оксфардзе.

Грэм Грын меў прыродны дар да пісьменніцтва, і за тры гады ў Баліёле ён апублікаваў больш за 60 паэм, аповедаў і нарысаў, большасць з якіх выйшлі ў студэнцкім часопісе «Оксфард Аутлук» і ў «Вэстмінстэрскай штотыднёвай газеце».

У 1926 годзе ён звяртаецца ў каталіцтва, тлумачачы гэта так: «Я павінен быў знайсці рэлігію, супамерную з маімі грахамі». Калі крытыкі прыняліся даследаваць пытанні веры ў яго кнігах, Грын выяўляў незадаволенасць, кажучы, што ненавідзіць выраз «каталіцкі пісьменнік».

Праца і сям’я

Магіла ў Вевэ, Швейцарыя.

З 1926 года новае месца жыцця Грына — Лондан. З 1926—1930 гадоў працуе літаратурным рэдактарам і кінакрытыкам у лонданскай «Таймc», потым у «Спектэйтэры» да 1940 года.

У 1927 годзе ён мае шлюб з Віўен Дэйрэл-Браўнінг. Нягледзячы на чатыры дзіцячыя кнігі, Грын не быў добрым сем’янінам. Пасля распаду шлюбу ў яго было некалькі захапленняў, сярод якіх у 1950 г. шведская актрыса Аніта Б’ёрк. Палюбоўніцы Грына часцей былі замужнімі іншаземкамі.

У 1938 Грын распачаў адносіны з Дораці Гловер, тэатральнай касцюмеркай, яны былі моцна захоплены адно адным да канца 40-х. Яна пачынала кар’еру як кніжны ілюстратар пад імем Дораці Крэйгі і пісала дзіцячыя кнігі, сярод якіх «Нікі, негр і пірат» (1960).

Грэм Грын памёр 3 красавіка 1991 года у швейцарскім горадзе Вевэ.

Творчасць

Аўтар раманаў «Чалавек унутры» (1929), «Стамбульскі экспрэс» (1932, экранізаваны ў 1934), «Мяне стварыла Англія» (1935), «Сіла і слава» (1940, экранізаваны ў 1962), «Сутнасць справы» (1948), «Ціхі амерыканец» (1955), «Наш чалавек у Гаване» (1958, экранізаваны ў 1959), «Цаной страты» (1961), «Камедыянты» (1966, экранізаваны), «Ганаровы консул» (1973), «Чалавечы фактар» (1978), «Доктар Фішэр з Жэневы, або Банкет з бомбай» (1980), «Мансеньёр Кіхот» (1982) і інш.

Пісаў публіцыстыку, вершы, апавяданні, п’есы, кінасцэнарыі, літаратурна-крытычныя эсэ, аўтабіяграфічныя творы. Аддаваў перавагу праблемам індывідуальнай віны і адказнасці, выбару і лёсу, сумлення і абавязку, разглядаў «цёмныя глыбіні» чалавечага духу. Глыбокае раскрыццё палітычных падзей спалучаецца з дасканалым псіхалагізмам, багаццем падтэкстаў, парадаксальнасцю вобразаў і сітуацый. Многія яго творы напісаны ў дэтэктыўна-прыгодніцкім жанры.

Беларускія пераклады

Раманы «Стамбульскі экспрэс», «Хто прайграе, бярэ ўсё», «Доктар Фішар з Жэневы» пераклаў на беларускую Вадзім Небышынец.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11854179X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11854179X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11854179X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. 1 2 3 4 Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  6. 1 2 Kindred Britain

Літаратура

Лявонава Е. Грын // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5), ISBN 985-11-0035-8.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Пісьменнікі Вялікабрытаніі XX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў Швейцарыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1991 годзе
Катэгорыя·Выхаванцы Баліял-каледжа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Члены Каралеўскага літаратурнага таварыства
Катэгорыя·Памерлі ад лейкеміі
Катэгорыя·Камандоры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Швейцарыі
Катэгорыя·Эсэісты XX стагоддзя
Катэгорыя·Англамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Памерлі 3 красавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Хартфардшыры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1904 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных