wd wp Пошук:

Грыгорый Палама

Грыгорый Палама (грэч.: Gregorios Palamas; 1296, Канстанцінопаль — 14 лістапада 1359, Салонікі) — візантыйскі багаслоў і царкоўны дзеяч, прылічаны да святых праваслаўнай царквой (1368).

Грыгорый Палама быў прыхільнікам і сістэматызатарам містычнага вучэння ісіхазма, якому даў філасофскае афармленне. У палеміцы з прадстаўнікамі тэалагічнага рацыяналізму (Варлаам Калабрыйскі, Грыгорый Акіндзін, Нікіфар Грыгара) адстойваў тэзіс, паводле якога аскет-ісіхаст у стане экстазу непасрэдна ўспрымае нятворанае і нярэчыўнае выпраменьванне бога (т.зв. «Фаворскае святло», якое, паводле Евангелля, бачылі апосталы на гары Фавор). Адмяжоўваючыся ад пантэізму, развіў у духу ідэалістычнай дыялектыкі Арыстоцеля вучэнне пра адрозненне сутнасці бога і яго «энергій», або самапраяўленняў: сутнасць знаходзіцца ў сабе і недаступная, «энергіі» праймаюць свет і пераходзяць на чалавека, але такім спосабам, што «прастата́» і непадзельнасць бажаства пры гэтым не парушаюцца і адзінства сутнасці застаецца адзінствам у шматвобразнасці «энергій». Пасля доўгай барацьбы гэтае вучэнне было ў 1351 г. прызнана афіцыйнай дактрынай візантыйскай царквы. Антрапалогія Грыгорыя Паламы, падпарадкаваная практычным мэтам аскетычнай працы над сабою, уключае складаныя псіхалагічныя назіранні. Ідэал Грыгорыя Паламы — такое «прасвятленне» духу, якое распаўсюдзілася бы і на цела: паводле яго поглядаў, чалавечы дух богападобны менавіта ў сілу сваёй здольнасці «жыватварыць» цела, у адрозненне ад бесцялеснага духу анёлаў. Грыгорый Палама аказаў моцны ўплыў на традыцыю позневізантыйскай містыкі.

Бібліяграфія

(некаторыя творы)

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11854182X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  2. Swartz A. Gregory Palamas // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Григорий Палама // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Айцы Царквы
Катэгорыя·Памерлі ў 1359 годзе
Катэгорыя·Святыя паводле алфавіта
Катэгорыя·Постаці Візантыі
Катэгорыя·Крытыкі ісламу
Катэгорыя·Ісіхазм
Катэгорыя·Сярэдневяковы Афон
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Канстанцінопалі (Візантыйская імперыя)
Катэгорыя·Свяціцелі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Праваслаўныя святыя
Катэгорыя·Хрысціянскія святыя XIV стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў Візантыйскай імперыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1296 годзе
Катэгорыя·Памерлі 14 лістапада
Катэгорыя·Хрысціянскія містыкі