wd wp Пошук:

Нікіфар Грыгара

Нікі́фар Грыгара́ (грэч.: Νικηφόρος Γρηγοράς; ~1295, Іраклея — 1360) — візантыйскі гісторык, навуковы і рэлігійны палеміст.[5]

У раннім узросце пасяліўся ў Канстанцінопалі. Пра яго рэпутацыю вучонага стала вядома імператару Андроніку II, і той прызначыў Грыгару хартафілаксам (захавальнікам архіваў). У 1326 Грыгара прапанаваў (у працы, якая дайшла да нашага часу) змены ў календары, ад увядзення якіх імператар адмовіўся з-за страху хваляванняў; праз каля дзвесце гадоў каляндарныя рэформы былі ажыццёўленыя папам Грыгорыем XIII практычна на тых жа ўмовах.[5]

Калі Андронік II быў скінуты са стальца (1328) сваім унукам Андронікам III, Грыгара праявіў салідарнасць і пакінуў публічную дзейнасць. Яго з цяжкасцю пераканалі прыняць удзел у дыспуце з вядомым калабрыйскім манахам Варлаамам, дзе апошні быў пасаромлены, што спрыяла рэпутацыі Грыгары і прывяло да яго мноства вучняў[5] (у т.л. Ісаак Аргір і інш.).

Грыгара заставаўся адданы Андроніку Старэйшаму да апошняга. Пасля яго смерці ён заваяваў добразычлівасць яго ўнука, і быў прызначаны весці беспаспяховыя перамовы аб уніі Грэчаскай і Лацінскай цэркваў з пасланцамі папы Яна XXII (1333). Пасля Грыгара згуляў важную ролю ў ісіхасцкіх спрэчках, у якіх ён зацята супрацьстаяў Грыгорыю Паламе, галоўнаму натхніцелю гэтага руху. Пасля таго, як у 1351 годзе вучэнне Паламы было прызнана 5-ым Канстанцінопальскім саборам (1341-1351), Грыгара, які адмовіўся яго прыняць, быў фактычна зняволены ў манастыр (Хора[6]) на два гады. Пра апошнія гады яго жыцця нічога не вядома.[5]

Галоўнай працай Грыгары з’яўляецца «Гісторыя рамеяў» («Рымская гісторыя») у 37 кнігах (з іх кнігі 30-35 дагматычнага характару, прысвечаныя аналізу і абвяржэнню паламізма[6]), якая апісвае падзеі з 1204 па 1359 гады. Яна часткай дапаўняе, часткай працягвае працу Георгія Пахімера. Грыгара вельмі ўважліва апісвае дэталі, але стыль яго пампезны і тэндэнцыйны. Больш пільная ўвага нададзена рэлігійным пытанням і дагматычным спрэчкам. Дадзеная праца і праца Іаана Кантакузіна дапаўняюць і ўдакладняюць адна адну, і іх рэкамендуецца вывучаць разам.[5]

Іншыя творы Грыгары, якія (за рэдкім выключэннем) дагэтуль застаюцца нявыдадзенымі, дэманструюць яго незвычайную рознабаковасць. Сярод іх варта згадаць гісторыю спрэчкі з Паламой, біяграфіі яго дзядзькі і выхавальніка Іаана, мітрапаліта Іраклеі, а таксама мучаніка Кандрація Антыяхійскага, прамовы на смерць Феадора Метахіта, свайго настаўніка[6], і двух імператараў Андронікаў, каментарыі да падарожжаў Адысея і трактата Сінезія пра сны, трактаты па арфаграфіі і аб словах з няясным значэннем, філасофскі дыялог «Фларэнтый, або Аб мудрасці», астранамічныя працы па вылічэнню пасхаліі і падрыхтоўцы астралябіі; вялікая перапіска.[5]

Творы

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118697463 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. Swartz A. Nikephoros Gregoras // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Nicephorus Gregoras // Biblioteca Virtual Miguel de Cervantes — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Nikeforos Gregoras // Store norske leksikon — 1978.
  5. 1 2 3 4 5 6 Nicephorus…
  6. 1 2 3 Исихазм:…

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Памерлі ў Канстанцінопалі (Візантыйская імперыя)
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1295 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі ў 1360 годзе