wd wp Пошук:

Ян Жыжка

Ян Жыжка ў бітве пры Грунвальдзе.

Ян Жыжка, Іаан Жышка (каля 1360, Троцнаў — 1424, Пржыбыслаў) — кіраўнік гусітаў, военачальнік, нацыянальны герой Чэхіі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў шляхецкай сям’і. Маладосць правёў пры двары Вацлава IV. У 1410 годзе Жыжка ў складзе чэшскіх добраахвотнікаў ваяваў пад сцягамі Ягайлы і Вітаўта супраць Тэўтонскага ордэна (удзел у Грунвальдскай бітве не пацверджаны, але магчымы), затым магчыма ўдзельнічаў у паходах венграў супраць туркаў, магчыма ваяваў на баку англічан ў вайне супраць французаў (або наадварот на баку французаў). Па вяртанні на радзіму Жыжка далучыўся да гусітаў і стаў на чале іх. Ён арганізаваў узброеныя атрады сялян і заснаваў лагер каля замка Табар, ад якога яго партыя атрымала імя табарыты. На чале 4 тыс. чалавек Жыжка разбіў у ліпні 1420 года на гары Віткоў (перад Прагай) 30-тысячнае войска крыжакоў, адпраўленае імператарам Жыгімонтам для захопу горада, у лістападзе ён зноў разбіў імператарскія войскі пры Панкрацэ і авалодаў крэпасцю Вышаград. Страціўшы пры аблозе замка Рабі сваё другое вока, сляпы Жыжка працягваў кіраваць войскам і сам удзельнічаў амаль ва ўсіх бітвах (перавозіўся на вазу). У 1422 годзе ён атрымаў бліскучую перамогу над Жыгімонтам пры Дойчбродзе і ўварваўся ў Маравію і Аўстрыю, спусташаючы ўсё на сваім шляху. Памёр у 1424 годзе ад чумы, пахаваны ў Чаславе. У 1623 годзе паводле загаду імператара магіла Жыжкі была разбураная, а рэшткі яго выкінутыя.

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 7 ліпеня 2020.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Jan Count Zizka // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  5. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Гусіты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1360 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Каралеўстве Багемія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1360-я гады
Катэгорыя·Военачальнікі Чэхіі
Катэгорыя·Памерлі ад чумы
Катэгорыя·Сляпыя
Катэгорыя·Памерлі 11 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў 1424 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Постаці Чэхіі