wd wp Пошук:

Гоцэ Дэлчаў

Георгі Нікалаў Дэлчаў, таксама званы Гоцэ Дэлчаў (балг.: Георги Николов Делчев, Гоце Делчев, макед.: Ѓорѓи Николов Делчев; 4 лютага 1872, Кукуш, Асманская імперыя — 4 мая 1903, сяло Баніца, Асманская імперыя) — балгарскі рэвалюцыянер з Македоніі[1][2], кіраўнік УМОРА.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Кукушы ў 1872 годзе ў сям’і Міколы і Султаны Дэлчавых. Атрымаў адукацыю ў Салунскай балгарскай мужчынскай гімназіі. У 1891 годзе паступіў у Ваеннае вучылішча ў Сафіі, але з-за яго ўдзелу ў сацыялістычным гуртку быў выключаны і з 1894 года працаваў настаўнікам у горадзе Шціп разам з Дамянам Груевым, адным з заснавальнікаў таемнай арганізацыі БМОРК, пасля вядомай як Унутраная македонска-одрынская рэвалюцыйная арганізацыя.

Гоцэ Дэлчаў стаў фактычным кіраўніком арганізацыі і абвясціў мэтай вызваленне Македоніі і Эдырнэ шляхам узброенага паўстання. Як першапачатковая мэта, арганізацыя дамагалася аўтаноміі Македоніі і Эдырнэ ў рамках Асманскай імперыі.

Рэвалюцыйная дзейнасць

У снежні 1896 года Гоцэ Дэлчаў пакідае настаўніцтва і становіцца прафесійным рэвалюцыянерам. У 1896 годзе на Салунскім кангрэсе разам з Герчэ Пятровым распрацаваў праграму і статут арганізацыі.

У 1899 годзе па ініцыятыве Гоцэ Дэлчава ствараюцца партызанскія атрады УМОРА.

У сакавіку 1903 года група Гоцэ Дэлчава ўзарвала мост на рацэ Ангіста на чыгуначнай лініі Салонікі — Эдырнэ. У пачатку мая яна трапіла ў засаду ў раёне горада Серэ, і ў бітве Гоцэ Дэлчаў быў забіты.

Памяць

Яго імем названы:

Гл. таксама

Зноскі

  1. В. И. Зуев, Гоце Делчев, Выдающийся деятель македонского освободительного движения, Институт Славяноведениян АН СССР. Краткие сообщения 12, Москва, 1954, 33-39
  2. Делчев Георгий (Гоце). — Советская Историческая Энциклопедия. Т. 5. Москва, 1964, 84
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Памерлі ў 1903 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1872 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 4 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў рэгіёне Цэнтральная Македонія
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Паўночнай Македоніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Памерлі ў рэгіёне Цэнтральная Македонія
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Балгарыі
Катэгорыя·Педагогі Балгарыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Асманскай імперыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 лютага