wd wp Пошук:

Гімн Паўночнай Македоніі

«Денес над Македонија» (Сёння над Македоніяй) — дзяржаўны гімн Паўночнай Македонія.

Кампазітар — Тодар Скалоўскі. Аўтар тэкста — Влада Малескі. Створаны ў 1943 годзе. Быў выбраны ў якасці гімна Македоніі ў складзе Югаславіі пасля Другой Сусветнай вайны. У 1992 годзе, пасля распаду Югаславіі быў абвешчаны ў якасці гімна незалежнай Рэспублікі Македонія.

Тэкст па-македонску

Денес над Македонија Денес над Македонија се раѓа,

ново сонце на слободата!

Македонците се борат,

за своите правдини!

Македонците се борат,

за своите правдини!

Одново сега знамето се вее,

на Крушевската република!

Гоце Делчев, Питу Гули,

Даме Груев, Сандански!

Гоце Делчев, Питу Гули,

Даме Груев, Сандански!

Горите македонски шумно пеат,

нови песни, нови весници!

Македонија слободна,

слободно живее!

Македонија слободна,

слободно живее!

Беларускі падрадковік

Сёння над Македоніяй Сёння над Македоніяй нараджаецца,

новае сонца свабоды!

Македонцы змагаюцца

за свае правы!

Македонцы змагаюцца

за свае правы!

Сёння зноў лунае сцяг

Крушэўскай рэспублікі!

Гоцэ Дэлчэў, Піту Гулі,

Дамэ Груеў, Санданскі!

Гоцэ Дэлчэў, Піту Гулі,

Дамэ Груеў, Санданскі!

Лясы гучна пяюць

новыя песні, новыя весткі!

Македонія вызваленая,

хай жыве свабоднай!

Македонія вызваленая,

хай жыве свабоднай!

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дзяржаўныя гімны
Катэгорыя·Дзяржаўныя сімвалы Паўночнай Македоніі