wd wp Пошук:

Год чатырох імператараў

Год чатырох імператараў (лац.: annus quattuor imperatorum) — перыяд у гісторыі Рымскай імперыі (6869 гады), на працягу якога на прастоле змянілася чатыры кіраўніка: Гальба, Атон, Вітэлій і Веспасіян.

Канец кіравання Нерона

Нерон

У сакавіку 68 года намеснік Лугдунскай Галіі Гай Юлій Віндэкс падняў свае легіёны супраць імператара Нерона. Здушыць паўстанне было даручана намесніку Верхняй Германіі Луцыю Вергінію Руфу. Разумеючы, што самастойна не справіцца з войскамі Руфа, Віндэкс заклікаў на дапамогу папулярнага ў войсках намесніка Тараконскай Іспаніі Сервія Сульпіцыя Гальбу і прапанаваў яму абвясціць сябе імператарам. На такіх умовах Гальба падтрымаў паўстанне. Легіёны, размешчаныя ў Іспаніі і Галіі, абвясцілі яго імператарам, і ён рушыў на злучэнне з Віндэксам.

У маі 68 года войскі Руфа, якія размясціліся лагерам пры Везонцыа, самавольна напалі на легіёны Віндэкса і разбілі іх. Рэшткі мяцежных легіёнаў беглі і далучыліся да Гальбы. Войскі Вергінія Руфа абвясцілі свайго камандзіра імператарам, але Руф прапусціў армію Гальбы, якая накіроўвалася да Рыма, абвясціўшы, што давярае сябе і свае легіёны ў рукі сената.

Сенат абвясціў Гальбу ворагам народа, але, нягледзячы на гэта, яго папулярнасць працягвала расці. Урэшце на яго бок устаў другі прэфект прэтарыянцаў — Гай Німфідзій Сабін і большая частка гвардыі. Нерон пакінуў Рым і накіраваўся ў бок Осціі ў надзеі сабраць флот і армію ў лаяльных яму ўсходніх правінцыях. Легіёны Гальбы працягвалі свой рух да Рыма. 9 чэрвеня Нерон скончыў жыццё самагубствам, а сенат абвясціў новым імператарам Гальбу.

Кіраванне Гальбы

Гальба

Асноўны артыкул: Гальба Неўзабаве пасля пачатку свайго кіравання Гальба наклікаў на сябе няласку рымлян тым, што для папаўнення дзяржаўнага бюджэту загадаў адшукаць і спагнаць шчодрыя дарункі Нерона апошніх гадоў, пакідаючы ўладальнікам толькі 1/10 падоранай сумы. Салдаты і прэтарыянцы таксама перасталі падтрымліваць імператара, даведаўшыся, што не атрымаюць грошай, раней абяцаных ім за лаяльнасць ад імя Гальбы. Першым адкрытую варожасць у студзені 69 гады праявілі легіёны Ніжняй Германіі, якія абвясцілі імператарам свайго намесніка Вітэлія. Даведаўшыся пра гэта, Гальба вырашыў прызначыць сабе пераемніка. Ім стаў Луцый Кальпурній Пізон Фругі Ліцыніян. Гэты выбар не спадабаўся чалавеку з атачэння Гальбы (і былому фаварыту Нерона), Атону, які самаму жадаў стаць імператарам. Ён арганізаваў змову супраць Гальбы. 15 студзеня 69 года Гальба разам з Пізонам быў забіты прэтарыянцамі на форуме. У той жа дзень Атон быў абвешчаны сенатам прынцэпсам.

Кіраванне Атона

Атон

Асноўны артыкул: Марк Сальвій Атон Новаму імператару павінен быў супрацьстаяць паўсталым войскам Вітэлія, якога тым часам прызналі імператарам легіёны Галіі, Брытаніі, Германіі і Іспаніі. На вернасць Атону прысягнуліся Ілірыя, Грэцыя і ўсе ўсходнія правінцыі (Сірыя, Іўдзея, Егіпет), а таксама Афрыка. Вітэлій меў пад рукой больш баяздольную армію: ён абапіраўся першым чынам на загартаваныя ў бітвах верхнегерманскія легіёны, у той час як Атон сабраў часці, раскватараваныя ў Рыме і Італіі — салдаты, якія служылі тут, былі разбэшчаны бяздзейнасцю, частымі падачкамі і паддобрываннем камандзіраў. Але на падыходзе былі чатыры ілірыйскіх легіёна, а акрамя таго, ён мог разлічваць на сем іўдзейскіх і сірыйскіх легіёнаў, якія таксама ўяўлялі грозную сілу. Флот быў на яго старане, што дазваляла бесперабойна падвозіць прыпасы і харч. У вайне, якая разгарнулася ў Паўночнай Італіі, вайскаводы Атона перамаглі ў трох першых малаважных бітвах, але 14 красавіка 69 года ў бітве пры Бедрыяку (недалёка ад сучаснай Крэмоны) былі разбіты. Даведаўшыся пра гэта, Атон скончыў жыццё самагубствам.

Кіраванне Вітэлія

Вітэлій

Асноўны артыкул: Вітэлій Сенат прызнаў Вітэлія імператарам 19 красавіка 69 года. Стаўшы прынцэпсам, Вітэлій аддаўся марнатраўным балям і святам, а салдаты, верныя яму, займаліся рабаваннем і забойствамі. Такім чынам, ён змог варожа настроіць супраць сябе насельніцтва Рыма. І калі ў ліпені 69 года ўсходнія і дунайскія легіёны прысягнуліся Веспасіяну, гэта моцна пахіснула становішча Вітэлія. Прыхільнік Веспасіяна Марк Антоній Прым з легіёнамі Мёзіі і Рэцыі, уварваўся ў Італію і ў вырашальнай другой бітве пры Бедрыяку атрымаў перамогу над войскамі Вітэлія, які бег у Рым, але быў забіты салдатамі 20 снежня 69 года.

Прыход да ўлады Веспасіяна

Асноўны артыкул: Веспасіян Пасля забойства Вітэлія імператарам быў прызнаны Ціт Флавій Веспасіян, які заснаваў новую дынастыю Флавіяў, якая кіравала аж да канца першага стагоддзя.

Храналогія падзей

Веспасіян

68

69

Гл. таксама

Гістарычныя крыніцы

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Старажытны Рым
Катэгорыя·Рымская імперыя
Катэгорыя·69
Катэгорыя·68