wd wp Пошук:

Гай Светоній Транквіл

Гай Светоний Транквіл (лац.: Gaius Suetonius Tranquillus) — рымскі пісьменнік, гісторык і вучоны-энцыклапедыст, які жыў прыблізна ў 75-160 гадах. Дакладны год нараджэння не ўстаноўлены, але ў жыццяпісе Нерона ён паведамляе, што быў падлеткам, калі на Усходзе з’явіўся самазванец, які выдаваў сябе за Нерона (89)

Жыццё і агульная характарыстыка навуковых заняткаў

Належаў па паходжанні да саслоўя вершнікаў. З жыццяпісу Калігулы вынікае, што дзед Светонія займаў нязначную пасаду пры імператары. Бацька яго, Светоній Лет, трыбун XIII парнага легіёна, удзельнічаў у барацьбе Атона з Вітэліем. Пры Даміцыяне Светоній жыў у Рыме, займаючыся рыторыкай і граматыкай; сябраваў з Плініем Малодшым, па хадайніцтве якога Траян надаў яму сан трыбуна; пры Адрыяне быў імператарскім сакратаром (magister epistolarum), але трапіў у няласку за непачцівае стаўленне да жонкі імператара Сабіны і, аддаліўшыся ад двара, аддаўся энцыклапедычна-літаратурным заняткам, па прыкладзе Варона. З іншых крыніц вядомыя назвы яго шматлікіх прац, пераважна напісаных па-грэчаску, прысвечаных літаратуры, філасофіі і прыродзе. Гэта быў руплівы збіральнік, які пакінуў шмат каштоўных звестак аб гістарычных, археалагічных і літаратурных прадметах. Крыніцамі для яго служылі архівы, публічныя акты, гістарычныя творы, мемуары і вуснае паданне. Светоній адным з першых нехрысціянскіх пісьменнікаў паведаміў аб з’яўленні паслядоўнікаў Ісуса Хрыста. Хоць гэта не зусім дакладна: у тэксце ідзе гаворка пра «іудзеяў, усхваляваных нейкім Хрыстом», а гэта імя было распаўсюджана на Блізкім Усходзе ў арамейскамоўным асяроддзі.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Varma S. R. Overview // Internet Movie Database — 1990. Праверана 28 сакавіка 2021.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118619918 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 3 Varma S. R. Mini Bio // Internet Movie Database — 1990. Праверана 28 сакавіка 2021.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Гісторыкі II стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў 140 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Пісьменнікі Старажытнага Рыма
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 70 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 126 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Рымскай імперыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 69 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Лацінскія гісторыкі
Катэгорыя·Гісторыкі Старажытнага Рыма
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара