wd wp Пошук:

Крэмона

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Крэмона (значэнні).

Крэмона (італ.: Cremona, ламб.: Cremùna, лац.: Cremona) — горад у італьянскім рэгіёне Ламбардыя, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі. Крэмона — невялікі горад з насельніцтвам 71,5 тыс., знаходзіцца ў левага берага ракі По, з’яўляючыся злучным звяном паміж далінай По і гарадамі П’ячэнца, Мантуя, Брэшыя і Мілан. Заступнікам горада лічыцца св. Гамабон. Свята горада 13 лістапада.

Архітэктура Крэмона ўнікальная: сярэднявечная Piazza del Comune, баптыстэрый XII стагоддзя, раманскі сабор.

У горадзе нарадзіўся выбітны італьянскі кампазітар Клаўдзіо Мантэвердзі. Але больш за ўсё славу Крэмоне прынеслі скрыпічныя майстры Амаці, Страдывары, Гварнеры.

У наш час у Крэмона працуюць больш за сто скрыпічных майстроў і іх прадукцыя высока цэніцца у прафесіяналаў. У 1937 г., у год двухсотгоддзя з дня смерці Страдывары, у горадзе была заснавана школа вырабу скрыпак, цяпер сусветна вядомая. У ёй навучаюцца 500 вучняў з усяго свету.

Вядомыя асобы

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Гарады Ламбардыі
Катэгорыя·Камуны правінцыі Крэмона
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Крэмона
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)