wd wp Пошук:

Гай Юлій Віндэкс

Гай Юлій Віндэкс (лац.: Gaius Julius Vindex; ? — 68) — рымскі вайскавод, паводле паходжання гал са старажытнага аквітанскага царскага роду. Быўшы намеснікам Паўночнай Галіі, увесну 68 падняў паўстанне супраць Нерона, якое было падтрымана намеснікам Тараконскай Іспаніі Гальбай і намеснікам Германіі Вергініем Руфам. Каля Везонцыа (сучасны Безансон) воіны Вергінія Руфа без загаду з верху напалі на армію Віндэкса, якая праходзіла міма іх лагера, мяркуючы, што яна ідзе на іх; Віндэкс скончыў жыццё самагубствам.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Памерлі ў 68 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Военачальнікі-самазабойцы
Катэгорыя·Рымскія намеснікі Галіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Военачальнікі Старажытнага Рыма