Кардыеры́т[1], дыхраіт[1], вадзяны сапфір, іяліт[1], іаліт — калекцыйны мінерал, алюмасілікат магнію і жалеза, (Mg,Fe)2Al4Si5O18.
Назву атрымаў у гонар французскага горнага інжынера і геолага П’ера Луі Антуана Кардзье (фр.: Pierre-Louis-Antoine Cordier; 1777—1861), сінонімы паходзяць ад моцнага дыхраізму, падабенствам з сапфірам і фіялкавым колерам.
Крышталізуецца ў рамбічнай сінгоніі. Колер сінявата-шэры, фіялетавы, буры, часам бясколерны. Бляск тлусты. Цвёрдасць 7—7,5 па шкале Моаса. Шчыльнасць 2,58—2,66 г/см³.
Паходжанне метамарфічнае, зрэдку — магматычнае[1].
З’яўляецца сыравінай у вытворчасці керамічных вырабаў. Празрыстая і сіняя разнавіднасці — ювелірны матэрыял[1].