wd wp Пошук:

Герцагства Зальцбург

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Зальцбург.

Герцагства Зальцбург (ням.: Herzogtum Salzburg) — цыслейтанскае дзяржаўнае ўтварэнне ў складзе Аўстра-Венгрыі ў 18491918 гадах. Сталіца — горад Зальцбург.

Архібіскупства Зальцбург зведала секулярызацыю ў 1803 годзе і стала Курфюрствам Зальцбург, але неўзабаве княства было далучана да Аўстрыйскай імперыі ў 1805 годзе. Пасля напалеонаўскіх войнаў тэрыторыя герцагства ўваходзіла ў склад Верхняй Аўстрыі як дэпартамент Зальцах у складзе эрцгерцагства Верхняя Аўстрыя.

Пасля рэвалюцыі 1848 года ў Аўстрыйскай імперыі, Зальцбург быў аддзелены ад Верхняй Аўстрыі і ў 1849 годзе было ўтворана Герцагства Зальцбург, якое стала часткай Аўстра-Венгрыі ў 1867 годзе.

З падзеннем дынастыі Габсбургаў у 1918 годзе герцагства Зальцбург увайшло ў склад Нямецкай Аўстрыі, а затым Першай Аўстрыйскай Рэспублікі.

Зноскі

  1. Salzburg

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Аўстра-Венгрыя
Катэгорыя·Дзяржавы ў гісторыі Аўстрыі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1849 годзе
Катэгорыя·Зніклі ў 1918 годзе