wd wp Пошук:

Зальцах

Зальцах (Salzach, у старажытнасці Juvavus) — самы буйны прыток Іна, асноўная рака аўстрыйскай зямлі Зальцбург, працякае па Аўстрыі і Германіі. Выток бярэ ў Кіцбюэльскіх Альпах, каля Крымля. Цячэ спачатку ва ўсходнім кірунку да пасёлка Шварца (Понгаў), затым паварочвае на поўнач і працякае праз гарады Халайн і Зальцбург. На працягу амаль 70 км утварае мяжу паміж Германіяй (Баварыяй) і Аўстрыяй. Адзін з прытокаў - рака Крымлер-Ахе, на ёй размешчаны каскад вадаспадаў Крымль. На Зальцаху знаходзяцца такія гарады як Зальцбург, Лаўфен (Зальцаў), Бургхаўзен і Цітмонінг. Упадае ў Ін каля Браўнаў-на-Іне.

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Рэкі Аўстрыі
Катэгорыя·Артыкулы пра рэкі без даўжыні
Катэгорыя·Рэкі Германіі
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта