wd wp Пошук:

Герб Сан-Марына

Герб Сан-Марына з’явіўся ў XIV ст. Гэта сімвал свабоды і суверэнітэта самай старой рэспублікі ў свеце. Герб Сан-Марына упрыгожвае нацыянальны сцяг і эмблему футбольнай каманды FSGC.

Апісанне

Герб складаецца з наступных дэталяў:

Гісторыя

На пачатковым варыняце герба на трох гарах веж не было зусім, выяўляліся толькі вяршыні гор, якія дымілі, нагадваючы вулканы. Праз некаторы час на гарах пачалі выяўляць алтары. Быў нават перыяд, калі на гарах выяўляліся чалавечыя голавы. Зрэшты, з часам на іх з’явілася сімвалічная выява трох крэпасцей краіны. Такі выгляд герб мае і ў наш час. Поле геральдычнага шчыта, на якім размешчаны малюнак, спачатку быў пафарбаваны ў белы колер, які ў 1797 годзе быў зменены на блакітны. Сённяшні выгляд герб атрымаў у 1862 годзе.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Дзяржаўныя сімвалы Сан-Марына
Катэгорыя·Гербы дзяржаў
Катэгорыя·Гербы паводле алфавіта