wd wp Пошук:

Тры вежы Сан-Марына

Тры вежы Сан-Марына (італ.: Torri di San Marino) — сярэднявечныя будынкі на трох вяршынях гары Монтэ-Тытана.

Вежы-крэпасці з’яўляюцца сімвалам свабоды краіны, [1]; яны выяўленыя на сцягу і гербе краіны, іх выява таксама чаканіцца на сан-марынскіх манетах еўра. [2] [3]

Гуаіта - найстарэйшая вежа, пабудавана як турма ў XI стагоддзі. Другая вежа - Чэста, была пабудавана ў XIII стагоддзі, знаходзіцца на вышэйшай кропцы Сан-Марына (750 м над узроўнем мора). У 1956 годзе ў вежы быў адкрыты музей старадаўняй зброі. Трэцяя вежа - Мантале была пабудавана ў XIV стагоддзі. У адрозненне ад іншых, шырокі доступ наведвальнікаў у яе абмежаваны.

Галерэя

Зноскі

  1. Дзяржавы на тэрыторыі Італіі. Сан-Марына (San Marino)
  2. Манеты ЕЎРА. Сан Марына
  3. Манеты еўра - стандартная чаканка - Сан-Марына
Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Сан-Марына