У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Гера (значэнні). Гера (грэч.: Ἥρα) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі багіня, заступніца шлюбу, якая ахоўвае маці падчас родаў. Гера, трэцяя дачка Кронаса і Рэі, з’яўляецца жонкай Зеўса, свайго брата. Рымскі аналаг Геры — багіня Юнона.
Гера — самая магутная з багінь Алімпа, але і яна падпарадкоўваецца свайму мужу Зеўсу. Часта яна выклікае ў мужа гнеў, у асноўным сваёй рэўнасцю. Сюжэты шматлікіх старажытнагрэчаскіх міфаў будуюцца вакол бедстваў, якія Гера насылае на палюбоўніц Зеўса і іх дзяцей. Так, яна наслала атрутных змей на востраў, дзе жыла Эгіна і яе сын ад Зеўса, Эак. Гера таксама загубіла Семелу, якая нарадзіла бога Дыяніса ад Зеўса.
Увядзенне культу багіні Геры на Пелапанесе паданні прыпісваюць Фаранею.
У гонар багіні Геры ладзіліся Герайскія гульні.