wd wp Пошук:

Гепатыт C

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Гепатыт. Гепатыт C — запаленне печані ў выніку заражэння вірусам праз кроў хворага чалавека. Асноўным шляхам заражэння ёсць выкарыстанне бруднай іголкі пры ўвядзенне наркотыка, нанясенні татуіроўкі і пірсінгу. Ператвараецца ў пажыццёвую хваробу ў 85 % выпадкаў. Ёсць найбольш частай прычынай развіцця цырозу і раку печані.

Папярэджанне

Прадухіленню хваробы спрыяе выкарыстанне чыстых і толькі асабістых брытвы, грабянца, зубной шчоткі, манікюрнай прылады, шчыпчыкаў для броваў і эпілятара. Таксама заражэнне прадухіляецца выкананнем касметолагамі, лекарамі і цырульнікамі захадаў засцярогі пры вышчыпванні броваў, іголкаўколванні(англ.) бел., манікюры, праколванні вушэй, расчэсванні валасоў вострым грэбнем, татуяванні і эпіляцыі.

Прычыны

Заражэнню спрыяе наяўнасць некалькіх палавых партнёраў і выкарыстанне бруднай прылады ў цырульні і касметычным салоне.

Праявы

Хвароба выяўляецца праз пажаўценне бялкоў вачэй(англ.) бел., слабасць, павышаную стамляльнасць, боль у суставах і мышцах, высыпку на скуры і павышэнне тэмпературы. Адзначаюцца ірвота і страта апетыту[3].

Зноскі

  1. Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
  2. 1 2 3 Monarch Disease Ontology release 2018-06-29sonu — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
  3. Вольга Кулінковіч Гепатыт-невідзімка // Краіна здароўя. — 26 сакавіка 2011. — № 15 (251). — С. 7.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вірусныя інфекцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Захворванні, якія перадаюцца палавым шляхам
Катэгорыя·Захворванні паводле алфавіта