Эпіляцыя — штучнае выдаленне валасоў (ад фр.: Epiler — выдаляць валасы) праз разбурэнне валасяных цыбулін выскубаннем, ужываннем спецыяльных пластыраў, апраменьвання і іншых тэхналогій. Ад дэпіляцыі адрозніваецца тым, што ўплывае на глыбінныя працэсы развіцця і росту валасоў, што дазваляе пазбавіцца ад іх на працяглы час. У сучаснай касметалогіі ўжываюць некалькі метадаў эпіляцыі — электраэпіляцыю, лазерную эпіляцыю, фотаэпіляцыя, ЭЛОС эпіляцыю (Elos тэхналогія). Выдаленне валасоў брытвай і крэмамі адносіцца да дэпіляцыі, бо цыбуліна воласа не закранаецца.
У некаторых культурах (у асноўным заходніх) распаўсюджана перакананне, што валасатыя жаночыя ногі з’яўляюцца непрыгожымі. Каб ліквідаваць гэты недахоп, валасы абясколерваюць, выдаляюць з дапамогай воску, выскубаюць, згольваюць, раствараюць спецыяльнымі крэмамі і жэле.
У сучаснай касметалогіі ўжываюць некалькі метадаў эпіляцыі: электраэпіляцыю, лазерную эпіляцыю, фотаэпіляцыю, элас эпіляцыю. Выдаленне валасоў з дапамогай брытвы, крэмаў, пінцэтаў, нітак, воску, шугарынгу, электрадэпілятара — дэпіляцыі, бо гэты спосабы не ўплываюць на далейшае фармаванне воласа (ён адрастае зноў за кароткі час).
Пад эпіляцыяй разумеюць наступныя метады выдалення валасоў:
Па выніках клінічных даследаванняў электраэпіляція з’яўляецца адзіным метадам выдалення валасоў назаўсёды. Амерыканскі дзяржаўны орган Food and Drug Administration, які кантралюе ў тым ліку і медыцыну, дазваляе ўжываць пазнаку «permanent hair removal»[1] (выдаленне валасоў назаўсёды) выключана для гэтага метаду эпіляцыі, тады як фота- і лазерную эпіляцыю пазіцыянуюць як «permanent hair reduction» — памяншэнне колькасці валасоў.[2] Эфектыўнасць залежыць таксама ад індывідуальных уласцівасцей арганізма. Напрыклад, у еўрапеоідаў рост валасоў нашмат інтэнсіўныйшы за мангалоідаў, а ў мужчын — інтэнсіўнейшы за жанчын; адпаведна, і эфектыўнасць эпіляцыі будзе розная. Эфектыўная эпіляцыя магчымая толькі тады, калі волас знаходзіцца ў стадыі росту (ёсць яшчэ стадыі пераходу і спакою). Паводле праведзеных даследаванняў, у гэтай стадыі звычайна знаходзіцца 80-88 % усіх валасоў. Так, вобласць броваў у стадыі анагена (росту) знаходзіцца на 15 %, на нагах і на лініі бікіні — на 30 %, участак верхняй губы — на 65 %, зона падбародка — на 70 %, а галавы — на 90 %. Таксама, калі волас быў пашкоджаны на стадыі росту, ёсць невялікая імавернасць, што ён будзе выдалены назаўсёды.