wd wp Пошук:

Туалет

Туалет у Боінгу-747

Туалет (фр.: toilette), таксама Прыбіральня — памяшканне для адпраўлення натуральных патрэб (мачавыпускання і дэфекацыі). У туалеце размешчаны ўнітаз і іншыя санітарна-тэхнічныя прыстасаванні, напрыклад, ракавіна, пісуар і бідэ. Сучасныя туалеты далучаныя да каналізацыі. Існуюць таксама пераносныя туалетныя кабіны і біяпрыбіральні.

Гісторыя

Магчыма, найстаражытнае памяшканне (яго ўзрост — 4,5 тысяч гадоў) для адпраўлення натуральных патрэб выяўлена на тэрыторыі цытадэлі Махенджа-Дара ў Пакістане. Яно уяўляе сабой цагляны будынак з сядзеннем, звязанае з падземнай каналізацыяй. Таксама падобныя памяшканні былі ў Кітаі, Егіпце і Старажытным Рыме. На караблях падобныя памяшканні зваліся «гальюн» і размяшчаліся (першапачаткова) на высока паднятай частцы носа судна. У сярэднія стагоддзі — створана дзірка, для спраўлення ў яе патрэбы, якая вяла ў мора.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Туалет
Катэгорыя·Каналізацыя