Георгіеўская стужка (руск.: Георгиевская лента) — двухколерная стужка ў выглядзе палоскі з трыма чорнымі і двума жоўтымі (пазней аранжавымі) палосамі. Геральдычны элемент, які выкарыстоўваўся ў сістэме дзяржаўных узнагарод Расійскай імперыі ў другой палове XVIII — пачатку XX стагоддзяў. Ордэнская стужка, атрыбут вышэйшай ваеннай узнагароды Расійскай імперыі — ордэна Святога Георгія[1]. Жоўты колер сімвалізаваў расійскую імперскую карону, а чорны — двухгаловага арла[2][3].
Пасля 1917 года «георгіеўскія» знакі адрознення спынілі афіцыйнае існаванне, у далейшым стужка да іх выкарыстоўвалася ў знаках адрозненнях у белагвардзейскага руху і ў расійскіх падраздзяленнях Вермахта падчас Другой сусветнай вайны[4][5]. Лічыцца таксама, што яна стала прататыпам савецкіх узнагарод — ордэна Славы і медаля «За перамогу над Германіяй», а таксама гвардзейскай стужкі[6]. 8 жніўня 2000 года ордэн Святога Георгія, элементам якога з’яўляецца стужка, адноўлены ў якасці вышэйшай ваеннай узнагароды Расійскай Федэрацыі[7].
Як асобны сімвал атрымала вядомасць у 2005—2007 гадах, падчас распачатай у Расіі дзяржаўным інфармацыйным агенцтвам «Навіны» і РГАСПМ «Студэнцкая грамада» акцыі «Георгіеўскі стужка» па распаўсюджванні сярод насельніцтва ў Дзень Перамогі невялікіх адрэзкаў стужак, па форме і колеру падобных да георгіеўскай стужкі. Мэтай акцыі былі задэклараваны «стварэнне сімвала свята Перамогі», «выраз павагі да ветэранаў, даніна памяці загінулым на полі бою, удзячнасці людзям, якія аддалі ўсё для фронту»[8]. Праз відавочную падмену паняццяў і адкрытую прапагандысцкую накіраванасць акцыі, стужка стала ўспрымацца як знак прыналежнасці да расійскай імперскай прасторы[9]. Сярод скептыкаў, за падабенства з афарбоўкай вядомага сельскагаспадарчага шкодніка, стужка атрымала пеяратыўную назву «каларадская».
На момант запуску акцыі «Георгіеўская стужка» стужка, паводле фармулёўкі арганізатараў, называлася «гвардзейскай стужкай» і сімвалізавала «гонар за Перамогу Расіі ў Другой сусветнай вайне»[10]. Але па ходзе акцыі расійскія сродкі масавай інфармацыі савецкую «гвардзейскую стужку» сталі называць «георгіеўскай», падмяняючы пры гэтым паняцці[11]. Сэнс «георгіеўскай стужачкі» як знака памяці пра вайну паступова саступіў месца сэнсу сімвала расійскай экспансіі[4]. Аналітыкі канстатуюць, што стужка ордэна Святога Георгія, стала выкарыстоўвацца з мэтай спекуляцыі на пачуццях грамадзян, сем’і кожнага з якіх зведалі на сабе ўсе жахі вайны. Арганізатары дасягнулі папулярызацыі чарговай глабальнай ідэі «адраджэння Масквы — Трэцяга Рыма». Сімвал «Гвардыі Крамля» стаў звышпапулярным ва ўсіх радыкальных расійскіх арганізацыях, як левага, так і правага толку[10]. Менавіта гэтая стужка стала адным з атрыбутаў сепаратыстаў у Крыме і на ўсходзе Украіны, якія начэпліваюць яе без асацыяцый з Днём Перамогі, але для ідэнтыфікацыі сябе як прыхільнікаў «рускага свету»[4].
З 2008 года стужку выкарыстоўваюць прарасійскія арганізацыі па-за межамі Расіі як сімвал расійскай мілітарыстычных магутнасці, славы імперыі і савецкага мінулага[12][13]. З 2014 года стужка выкарыстоўвалася так званымі «сіламі самаабароны Крыма»[14] і прарасійску настроенымі сепаратыстамі на тэрыторыі Украіны[15] і стала сімвалам сепаратызму ва Украіне[16].
Гісторыя георгіеўскай стужкі — наглядны прыклад таго, як сімвал ам мінулага можна надаць цалкам новыя сэнсы з дапамогай прапагандысцкіх тэхналогій[4]. Але як і ўсе псіхалагічныя аперацыі яны эфектыўныя толькі ў кароткатэрміновай і сярэднетэрміновыя перспектыве. Былыя савецкія рэспублікі адыходзяць ад выкарыстання гэтага сімвала: у Казахстане і Беларусі ў 2014 года на Дзень Перамогі выкарыстоўвалі сімволіку ў колерах дзяржаўных сцягоў, у 2015 годзе ад георгіеўскай стужкі на карысць нацыянальных колераў таксама адмовіўся Кыргызстан[17].