wd wp Пошук:

Каларады

Георгіеўскі стужка

Калара́ды[1] (руск.: Колора́ды, укр.: Колора́ди) — грэблівая назва прарасійскіх сепаратыстаў ва Украіне, калабарацыяністаў, баевікоў або наймітаў, якія падчас расійскай інтэрвенцыі ва Украіну 2014 года пазначалі сябе чорна-жоўтай (чорна аранжавай) паласатай «георгіеўскай стужкай». Знешне стужка нагадвае афарбоўку каларадскіх жукоў, з-за чаго атрымала назву «каларадская стужачка».

Лічыцца, што тэрмін «каларадская стужка» пусціў у абарот расійскі рэпарцёр, тэлевядучы і публіцыст Аляксандр Няўзораў[2]. Ён лічыць яе сімвалам нацыстаў і ўласаўцаў, як і расійскі трыкалор. На яго думку, сімвал перамогі — чырвоны сцяг, а не разрэкламаваная георгіеўская стужка[3].

Андрэй Іларыёнаў сцвярджае, што «каларадаў» (як і цітушак, «казакоў» і чачэнскіх баевікоў) расійскія спецслужбы на сваім прафесійным жаргоне называюць «кансервамі»[4].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Валерыя Навадворская: Совок и метла. — «Грани.ру», 18.04.2014
  2. Євген Іхлов: О «ватниках» и лимитрофах
  3. Георгіївська стрічка і триколор — символи нацистів
  4. А.Илларионов. «Карибский кризис» 2014 года. — «Каспаров.ру» 09-05-2014

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Расійская інтэрвенцыя ва Украіну, 2014
Катэгорыя·Слэнг
Катэгорыя·Сепаратызм ва Украіне