wd wp Пошук:

Генрых Уладзіслававіч Вейсенгоф

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вейсенгоф. Генрык Вейсенгоф (польск.: Henryk Bonawentura Kazimierz Weyssenhoff); 1859, Пакрэўна, каля Каўнаса (цяпер Рокішкіскі раён Панявежыскага павета Літвы) — 1922, Варшава) — жывапісец[6].

Біяграфія

Нашчадак старажытнага дваранскага роду герба Лебедзь, які пасяліўся ў XVII стагоддзі ў Лівоніі. Бацька Генрыка — вядомы пісьменнік, удзельнік паўстання 1863 года, быў сасланы ў Сібір. Неўзабаве маці Генрыха, з дзецьмі з’ехала ўслед за мужам у ссылку.

Герб «Лебедзь»

Дзяцінства будучы мастак правёў на Урале.

Першыя ўрокі выяўленчага мастацтва Вейсенгоф атрымаў у ссыльнага жывапісца Люцыяна Крашэўскага (брата вядомага польскага пісьменніка Юзафа Крашэўскага). У 1874 бацька Вейсенгофа быў амніставаны, з забаронай на пражыванне ў родных месцах. Сям’я пасялілася ў Варшаве.

З 1874 ён пачаў навучацца па класе малюнка ў прафесара жывапісу Войцеха Герсана[6]. На творчасць маладога мастака звярнуў увагу жывапісец Генрых Семірадскі, які дапамог Вейсенгофу паступіць у 1880 годзе ў Пецярбургскую імператарскую акадэмію мастацтваў.

Да 1885 — вучоба ў Пецярбургскай акадэміі[6]. У гэты час за кампазіцыю «Транспарт параненых» яму быў прысвоены сярэбраны медаль і званне мастака.

У 1889 выехаў у Мюнхен[6], дзе стажыраваўся пад кіраўніцтвам Альфрэда Кавальскага-Веруша(руск.) бел..

У 19031904 жыў у Парыжы, пасля чаго пасяліўся ў маёнтку бацькоў у с. Русаковічы (цяпер Пухавіцкі раён Мінскай вобласці Беларусі.

Падчас першай сусветнай вайны мастак вымушаны быў пераехаць у Варшаву, дзе і памёр у 1922 годзе.

Творчасць

Генрык Вейсенгоф. Cнег, 1894 г.
«Беларускія могілкі. Русаковічы». 1889
Праект дыплома пераможцаў — Эмблема сельскагаспадарчай выстаўкі Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі, праведзенай у Мінску ў 1901 г.

Творчасць звязана з мастацкім жыццём Беларусі і Польшчы[6].

Аўтар рэалістычных пейзажаў[6], якія характарызуюцца лірычным настроем. Ён таксама выступаў, як графік і скульптар.

Заўзяты паляўнічы, Генрых Вейсенгоф неаднаразова адлюстроўваў на сваіх палотнах лясных звяроў і птушак на ўлонні дзікай прыроды.

Ім была створана серыя ілюстрацый да твораў стрыечнага брата Юзафа Вейсенгофа: зборніка вершаў «Эротыка» (1911) і раману «Собаль і панна(польск.) бел.» (1913).

Карціны Вейсенгофа карысталіся поспехам у крытыкаў і гледачоў, неаднаразова былі адзначаны медалямі на выстаўках, у прыватнасці, сярэбраным медалём на выстаўцы ў Парыжы ў 1900.

Генрых Вейсенгоф быў членам варшаўскага аб’яднання мастакоў «Pro Arte(польск.) бел.».

Зрабіў эскізы дыплому сельскагаспадарчай і прамысловай выстаўкі ў Мінску ў 1901 годзе.

Выстаўкі

Удзельнік мастацкіх выставак у Пецярбургу (1888, «Транспарт параненых», «Беларускія могілкі. Русаковічы»), Берліне (1891, «Могілкі»), Львове (1891, «Куток у Польным»), Парыжы (1901, «Снег»), Мінску (1916, «Прадчуванне», «Змаганне», «Хмара», «Цішыня», «Беларускія паляўнічыя», «Паляўнічыя з сабакамі»).

Галерэя

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. Henri or Henryk Weyssenhoff // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Henryk Weyssenhoff
  4. Henryk Weyssenhoff
  5. http://www.sejm-wielki.pl/b/sw.4363 Праверана 13 снежня 2018.
  6. 1 2 3 4 5 6 Вейссенгоф Генрих Владиславович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 108. — 737 с.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 23 ліпеня
Катэгорыя·Пахаваныя на Паванзкоўскіх могілках
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рокішкіскім раёне
Катэгорыя·Постаці Русаковічаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ковенскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вейсенгофы
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 ліпеня
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1859 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Памерлі ў 1922 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных