wd wp Пошук:

Люцыян Крашэўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Крашэўскі. Люцыян Крашэўскі (24 ліпеня 1820, мяст. Пружаны Гродзенскай губерні, цяпер Брэсцкай вобл. — 2 лютага 1892, Ганятычы Грубешаўскага пав., Польшча) — беларускі і польскі мастак, фатограф.

Брат Юзэфа Крашэўскага і Каятан Крашэўскага. Вучыўся ў кляштарнай школе ў Лыскаве і Свіслацкай гімназіі. Скончыў прыродазнаўчы факультэт Дэрпцкага ўніверсітэта. Пасля жыў у родавым маёнтку Доўгае на Пружаншчыне. Аказваў дапамогу ўдзельнікам паўстання 1863—1864, за што быў сасланы ў Кангур Пермскай губерні. Вярнуўшыся на радзіму, прадаў свой маёнтак Доўгае. Жыў у Варшаве і ў маёнтку сваёй жонкі Стэфаніі Ганятычах. Ілюстраваў творы свайго брата. Рабіў замалёўкі помнікаў архітэктуры і народных тыпаў на Гродзеншчыне. У ссылцы навучыўся фатаграфаваць, рабіў здымкі краявідаў Гродзеншчыны.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў
Катэгорыя·Фатографы Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 ліпеня
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Тартускага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пружанах
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Бяльскім павеце
Катэгорыя·Мастакі Польшчы
Катэгорыя·Памерлі 2 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў 1892 годзе
Катэгорыя·Фатографы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1820 годзе
Катэгорыя·Навучэнцы Свіслацкай гімназіі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Крашэўскія
Катэгорыя·Памерлі ў Люблінскім ваяводстве
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта