wd wp Пошук:

Гваякол

Гваякол, 2-метаксіфенол — арганічнае злучэнне, вытворнае фенолу, CH3OC6H4OH.

Уласцівасці

Бясколернае крышталічнае рэчыва з моцным пахам. Цямнее на паветры і на святле. Малекулярная маса 124,13[1]. Тэмпература плаўлення 28,5 °С. Тэмпература кіпення 205 °C. Шчыльнасць 1,1287 г/см³ пры тэмпературы 21,4 °C. Добра раствараецца ў этаноле, эфіры, ледзяной воцатнай кіслаце, растворах шчолачаў. Растварае ёд і серу. Шчолачныя солі гваяколу добра раствараюцца ў вадзе, магніевыя і кальцыевыя солі — дрэнна[1].

Атрыманне

Гваякол уваходзіць у склад прадуктаў перагонкі гваякавай і іншых драўнінных смол. У прамысловых умовах атрымліваюць метыліраваннем піракатэхіну метылсернай кіслатой, дыметылсульфатам ці метанолам[1].

Выкарыстанне

Гваякол выкарыстоўваецца ў вытворчасці пахучых рэчываў (ванілін, эўгенол, санталідол і інш.) і лекавых сродкаў. Таксама выкарыстоўваецца ў невялікай колькасці ў парфумернай прамысловасці[1].

Шкоднае ўздзеянне

Гваякол выклікае анестэзію скуры, экзэму, раздражненне верхніх дыхальных шляхоў і вачэй.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Інфармацыя на сайце XuMuK.ru(недаступная спасылка) (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Фенолы
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Хімічныя рэчывы паводле алфавіта