wd wp Пошук:

Ванілін

Ванілін — метаметоксі-парагірдоксібензойны альдэгід, араматычнае арганічнае рэчыва з пахам ванілі, вытворнае бензолу. Формула ваніліна C8H8O3.

Апісанне

Бясколерныя ігольчатыя крышталі, тэмпература плаўлення 81—83 °C, тэмпература кіпення 284—285°C, шчыльнасць 1056 кг/м³. Сублімуе без раскладання, раствараецца ў вадзе, спірце, эфіры, хлараформе і інш.

У натуральным стане ў выглядзе гліказіду ёсць у пладах ванілі; сінтэтычны ванілін атрымліваюць з гваяколы, лігніну і эўгенолу. Шырока выкарыстоўваецца ў харчовай прамысловасці, парфумерыі і фармакалогіі. Сумесь ваніліну з цукровай пудрай (1:100) называецца ванільным цукрам.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Араматызатары
Катэгорыя·Араматычныя злучэнні
Катэгорыя·Альдэгіды
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Духмяныя рэчывы