wd wp Пошук:

Гваздзік картузіянскі

Гваздзік картузіянскі (Dianthus carthusianorum) — кветкавая расліна роду Гваздзік (Dianthus) сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae).

Апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Шматгадовая травяністая расліна з нешматлікімі прамастойнымі або прыўзнятымі голымі кветканоснымі парасткамі вышынёй 15—70 см і галінастым карэнішчам, ад якога адыходзяць вегетатыўныя парасткі. Лісце супраціўнае, лінейнае, каля асновы зрастаецца ў похву. Кветкі на кароткіх кветаножках, каля асновы з бурымі або чарнаватымі ланцэтнымі доўгавостраканцовымі лускавінкамі, сабраны па 3—8 у верхавінкавае галоўчатае суквецце. Чашачка пурпуровая, пяцізубчатая, да сярэдзіны абхвачана шырокаяйкападобнымі, шылападобна звужанымі лускавінкамі. Вяночак ружовы або пурпурова-чырвоны. Плод — прадаўгаватая каробачка.

Пашырэнне

Пашырэнне: Сярэдняя і Паўднёвая Еўропа, Заходняе Міжземнамор’е, Балканы, Турцыя. Натуралізавалася на тэрыторыі Паўночнай Амерыкі. Знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі ў асобных лакалітэтах на ўсходняй мяжы пашырэння. Месцы росту: сасновыя, шыракаліста-сасновыя і шыракалістыя лясы, сухадольныя лугі на пясчаных глебах, лясныя паляны, узлескі і прасекі, чыгуначныя насыпы; расце невялікімі, нярэдка даволі буйнымі групамі або асобнымі экземплярамі.

Асаблівасці біялогіі

Цвіце ў чэрвені—верасні, пладаносіць у верасні—кастрычніку. Размнажаецца насеннем.

Выкарыстанне

Дэкаратыўная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гваздзіковыя
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Еўропы
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны