wd wp Пошук:

Гара Міндоўга

Памятны знак ля падножжа гары

Гара Міндоўга — пагорак у Навагрудку, размешчаны на тэрыторыі, абмежаванай вуліцамі Мінскай, 1 Мая і пешаходным пераходам, які злучае вуліцы Мінскую і 1 Мая.

Паводле падання ў XIII ст. тут быў пахаваны заснавальнік Вялікага Княства Літоўскага князь Міндоўг. Пра паданне ўпамінаецца ў першай манаграфіі пра Навагрудак, выдадзенай на лацінскай мове ў Львове ў 1795 г. Незадоўга да смерці ад рук сваіх палітычных праціўнікаў ён адмовіўся ад каталіцтва і быў пахаваны па паганскаму абраду пад гарой (курганом).

Паводле іншай версіі, такая назва магла ўзнікнуць ад таго, што на гэтай гары і вакол яе, магчыма, праходзіла ў 1253 г. каранацыя Міндоўга, які прыняў ад Папы Рымскага Інакенція IV карону і тытул Караля Літвы — першага і адзінага, бо паводле летапісу, каранацыя праходзіла не ў замку, а каля яго.

Асаблівую папуляр­насць легенда пра гару Міндоўга набыла дзя­куючы вядомаму паэту, ураджэн­цу Навагрудка Адаму Міцкевічу, у творах якога не раз з’яўляецца góra Mendoga[1][2][3]

Гара Міндоўга, 1898

Паводле іншага падання, пазней на вяршыні гары была мармуровая надмагільная пліта на якой узвышалася выява дзяўчыны з тварам анёла. Тут была пахавана прыгажуня Крыся, якая стала правобразам для многіх скульптур і насценных роспісаў у касцёлах Вільні. Аўтарам віленскіх скульптур, як і надмагільнага помніка на Гары Міндоўга быў закаханы ў Крысю італьянскі скульптар Джавані Перэці.

Могілкі на гары, Ян Булгак, 1910
Гара Міндоўга, Ян Булгак, 1909

Прыкладна з канца XVII ст. на Гары Міндоўга размяшчаліся агульнагарадскія хрысціянскія могілкі. Значная колькасць помнікаў з каменю і металу, а таксама драўляных крыжоў «на гары» адлюстравана на фотаздымках першай трэці ХХ ст. Перасталі гэтыя могілкі выкарыстоўвацца для пахаванняў з пачатку 1920-х гадоў. Захаваліся некаторыя надмагільныя пліты. Найстарэйшы надмагільны помнік на Гары Міндоўга, які захаваўся да нашага часу, датуецца 1820 годам.

У ліпені 1993 г. на гарадскім свяце з нагоды 740-годдзя каранацыі Міндоўга ля падножжа гары ўстаноўлены памятны знак скульптара У. М. Лятуна.

У верасні 2014 года каля гары была пастаўлена металічная скульптура Міндоўга вышынёй каля 2,5 метраў.[Крыніца?]

Зноскі

  1. Увекавечанне міфа Вакол помніка літоўскаму князю Міндоўгу ў Навагрудку
  2. Краўцэвіч А. Блуканне па міфах // Беларуская Думка № 5, 2013.
  3. Груша А. Нужен ли Новогрудку памятник Миндовгу? // Беларуская Думка № 8, 2013.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Узгоркі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Славутасці Навагрудка
Катэгорыя·Міндоўг
Катэгорыя·Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без шаблонаў-картак
Катэгорыя·Геаграфія Навагрудскага раёна