wd wp Пошук:

Вулька Гарадзішчанская

Ву́лька Гарадзі́шчанская[1] (трансліт.: Vuĺka Haradziščanskaja, руск.: Вулька Городищенская) — вёска ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета.

Гісторыя

З 1667 года вёска адносілася да Гарадзішчанскага бенедыктынскага кляштара.

У канцы XIX стагоддзя пражывала 160 чалавек, пераважна дваранскага паходжання. На паўночным усходзе ад паселішча ў лесе знаходзілася капліца, у вёсцы — царква (не захаваліся).

Прыблізна ў ноч з 23 на 24 чэрвеня 1941 года за 2—3 кілямэтры ад вёскі, у лесе, супрацоўнікі НКУС звязалі паміж сабой калючым дротам 53 вязні[2] з пінскай турмы і закапалі жыўцом. Трагедыю на ўласныя вочы пабачыў вясковец, які па прыходзе нацыстаў распавёў ім пра тое, што бачыў у лесе[3][4]. 12 ліпеня 1941 года пры прысутнасці ўрачоў, мясцовых жыхароў і немцаў прайшла эксгумацыя. Словы вяскоўца аказаліся праўдай. 2 лістапада 1991 года тут быў усталяваны крыж.

Да Другой сусветнай вайны ў вёсцы было 202 двары і 731 жыхар. У чэрвені 1943 года фашысты знішчылі 174 двары, расстралялі 275 чалавек.

Насельніцтва

Славутасці

Асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Алексы Дуброўскі думае, што від бялізны забітых даводзіць, што гэта былі польскія ваенныя. Niewypłakane łzy, ECHA POLESIA 3(27)2010, s. 64
  3. Рэпрэсаваны Пінск. З гісторыі 1939—1941 гадоў, Радыё Рацыя, 1-10-2017
  4. У Пінску ўшанавалі памяць ахвяр бальшавізму і нацызму, Радыё Рацыя, 2017
  5. Амяльковіч Васіль Аляксеевіч

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Населеныя пункты Пінскага раёна
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Гарадзішчанскі сельсавет (Пінскі раён)
Населеныя пункты паводле алфавіта
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Рэпрэсіі ў БССР