Кро́таўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета — вёска Кротава.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Жабчыцкага раёна Пінскай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. Пасля скасавання Жабчыцкага раёна 14 кастрычніка 1957 года ў Іванаўскім раёне. Скасаваны 9 сакавіка 1959 года, тэрыторыя далучана да Дастоеўскага сельсавета[1].